Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:

== Гісторыя стварэння ==
Улетку 2002 года Віцебскім раённым выканаўчым камітэтам па ініцыятыве начальніка аддзела культуры Осіпава Юрыя Валянцінавіча было прынята рашэнне пра збор арганізацыйнай групы па стварэнні музея. У групу ўваходзілі Аляксей Глот , Ала Букіна і Віталь Сырэвіч. Быў вылучаны будынак, вырашаны пытанні аплаты ставак, распрацавана навуковая аснова стварэння экспазіцыі і яе мастацкае рашэнне, а гэтак жа наперадзе была велічэзная праца па рамонце будынка і збору будучых экспанатаў музея. Велізарную дапамогу аказалі краязнаўцы, калектывы школ, прадпрыемстваў, устаноў раёна, іх кіраўнікі, жыхары раёна. Была створана грамадская рада музея, куды ўвайшлі энтузіясты, зацікаўленыя людзі, якія даследавалі гісторыю і прыроду раёна. Пошук матэрыялаў для музея ішоў у архівах, бібліятэках, навуковых інстытутах, установах і арганізацыях, у прыватных асоб, у навучальных установах. Усталёўваліся сувязі з тымі, хто жыве ў іншых месцах, з роднымі тых, каго ўжо няма ў жывых. Нямала патрэбных для музея матэрыялаў сабрана пры напісанні кнігі «Памяць»: звесткі па гісторыі, культуры, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, пра вядомых выхадцаў Віцебскага раёна. Неацэнную дапамогу музею аказаў [[Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Міная Ф.Піліпавіча Шмырова]] на чале з дырэктарам Шышковай Ірынай Аляксандраўнай, якая перадала матэрыялы па партызанскім руху ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Паступалі музейныя прадметы і ад прыватных асоб, сярод якіх быў A. M. Падліпскі, які перадаў у музей 20 прадметаў. Былы галоўны ўрач Віцебскага раёна Гінзбург Барыс Львовіч перадаў звыш за 100 прадметаў па гісторыі аховы здароўя раёна, матэрыялы пра лепшых медыцынскіх працаўнікоў. Унікальным сярод іх з'яўляецца разліковая кніжка сястры літасці А. Н. Жаваранкавай, якая з'яўлялася ў 1917-1919 гг. чальцом Віцебскай абшчыны сясцёр літасці, затым доўгія гады працавала ў сістэме аховы здароўя раёна. Свае навуковыя распрацоўкі пра [[Аляксей Парфёнавіч Сапуноў|Сапунова А. П.]], паэта Т. Заблоцкага перадала дырэктар [[Музей Марка Шагала|Музея Марка Шагала]] [[Хмяльніцкая, Людміла ЎладзіміраўнаУладзіміраўна Хмяльніцкая|Л. В. Хмяльніцкая]], В. А. Шышанаў - пра М. Л. Чэрскую і мастака [[Рэпін, Ілля Яфімавіч|І. Я. Рэпіна]]. Немалую дапамогу ў пошуку матэрыялаў аказалі музею супрацоўнікі раённай і абласной бібліятэк, Дзяржаўнага архіва.

'''Першы калектыў музея:'''

[[Канапелька Сяргей Міхайлавіч]] - дырэктар;

[[Букіна Ала Аляксандраўна]] - галоўны захавальнік фондаў;

[[Бабровіч Ніна Аляксандраўна]] - старэйшы навуковы супрацоўнік;

Ландычэнка Лілія Міхайлаўна - музейны наглядчык.