Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя стварэння: стылявыя змены
→‎Апісанне музея: стылявыя змены
Радок 37:
На дадзены момант у '''фондах''' Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея налічваецца 12477 прадметаў асноўнага фонду, 2826 навукова-дапаможнага фонду<ref name=fondy>{{cite web|title=Інфармацыя пра музей|url=http://vrgkm.museum.by/node/33032/|date=18 студзеня 2013 года|publisher=Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей|accessdate=09 красавіка 2013 гады}}</ref>. Сабраны прадметы археалогіі, побыту і этнаграфіі, калекцыі нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, філатэліі.
 
Музей адчыніўся экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі Віцебскага раёна, '''“Старонкі гісторыі”'''. Экспазіцыя адлюстроўвае багатую, насычаную і кровапралітнымі войнамі, і мірнай стваральнай працай землякоў гісторыю раёна. У ёй прадстаўлены прадметы раскопак гарадзішча і селішча [[Лужасна]], пячаткі віцебскіх князёў, гербы [[Віцебск]]а, [[гарадскі пасёлак Сураж|Суража]], мястэчка [[Янавічы]], матэрыялы па развіцці сельскай гаспадаркі раёна ў 30-х гг., развіцці адукацыі ў даваенны перыяд. Вялікая частка экспазіцыі адведзена тэме [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў гісторыі раёна. У ёй прадстаўлены ўзнагароды, дакументы, фотаматэрыялы, прысвечаныя партызанскай барацьбе, падполлю, баям за вызваленне [[Віцебск]]а і асаблівасцям правядзення аперацыі «[[БеларускаяАперацыя аперацыя (1944)Баграціён|Баграціён]]» на тэрыторыі раёна. Шырока прадстаўлены прадметы мірнага жыцця, дзейнасці знакамітых людзей Віцебшчыны, іх працы, ўзнагароды і граматы. Адмысловая роля адведзена ансамблю народнага танца «Колас», які доўгі час з'яўляўся «культурнай візітнай карткай» раёна.
 
Акрамя таго, дзейнічае выстава '''"Віцебскі раён. Побыт і культура 20 ст."''' Выстава адлюстроўвае гісторыю побыту [[Віцебскі раён|Віцебскага раёна]]. Сярод экспанатаў - духі "Чырвоная Масква", хатнія прылады, прылады працы, элементы ўпрыгожвання жылля, радыёлы, швейная машына «Зінгер», прымус, чыгуначны ліхтар 18 ст. і шмат іншых цікавых прадметаў побыту.