Тамаш Тамашавіч Грыб: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q168864 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
| узнагароды =
}}
'''Тамаш Тамашавіч Грыб''', псеўд.: ''Глеба, Т; Н-ка; Небарака; Небарака, Антон; Т.; Т. Г.; Т-г; Т-ш; A. N.; G-be; Ge, Tomasz; N-ka, A.; Niebaraka, Anton; T. (лац.); Т. Н. (лац.), Тита, В.''<ref>Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чаррнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 105.</ref> ({{ДН|19|3|1895}}, [[Вёска Паляны|в. Паляны]], [[Свянцянскі павет]], [[Віленская губерня]] (цяпер [[Астравецкі раён]], [[Гродзенская вобласць]]) — {{ДС|25|1|1938}}, [[Прага]], [[Чэхаславакія]]), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.
'''Тамаш Тамашавіч Грыб''' ({{ДН|19|3|1895}} — {{ДС|25|1|1938}}), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.
 
Нарадзіўся ў вёсцы [[Вёска Паляны|Паляны]] на [[Астравецкі раён|Астравеччыне]] ў беднай сялянскай сям'і. Вучыўся ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургскім]] псіханеўралагічным інстытуце, дзе зблізіўся з беларускім рухам. З [[1914]] года — у войску, удзельнік [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд|І Усебеларускага з'езда]] ([[снежань]] [[1917]] года), на якім быў арыштаваны [[Савецкая ўлада|савецкімі ўладамі]]. Адзін з аўтараў [[Устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі|Устаўных грамат БНР]], сябра [[Рада БНР|Рады БНР]] і яе Выканкама ([[1918]]), займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных спраў. Уваходзіў у [[Цэнтральная беларуская вайсковая рада|Цэнтральную Беларускую вайсковую раду]]. Адзін з лідараў [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. Удзельнік [[Трэці Усерасійскі з'езд Саветаў|3-га Усерасійскага з'езда]] [[Саветы|Саветаў]] (1918). У 1918 годзе чытаў лекцыі на [[Курсы беларусазнаўства ў Мінску, 1918|курсах беларусазнаўства]] ў [[Мінск]]у. У пачатку [[1919]] года выдае ў [[Вільня|Вільні]] газету «[[Грамадзянін, 1919|Грамадзянін]]». З [[красавік]]а 1919 года — у [[Гродна|Гродне]], дзе супрацоўнічае ў газеце «[[Родны край, 1919|Родны край]]», затым — у Мінску. Двойчы ў 1919 годзе зняволены [[Польшча|польскімі]] ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасць. У канцы [[1920]] года выязджае ў [[Коўна]], удзельнічае тут у выданні газеты «[[Сялянская доля (Коўна)|Сялянская доля]]». Удзельнік [[Першая Усебеларуская нацыянальна-палітычная канферэнцыя|Усебеларускай палітычнай канферэнцыі]] ([[Прага]], [[1921]]). З [[1922]] года — у [[Чэхія|Чэхіі]]. Скончыў [[філасофія|філасофскі]] факультэт [[Карлаў універсітэт|Карлава ўніверсітэта]] ([[1928]]). Стварыў у Празе [[Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны]]. Актыўна працаваў у суполцы [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюза]]. Удзельнічаў у працы [[Беларуская Рада ў Празе|Беларускай Рады ў Празе]]. З [[1930]] года працаваў тут у [[Славянская бібліятэка ў Празе|Славянскай бібліятэцы]]. У [[1934]]—[[1938]] гадах — загадчык [[Беларускі загранічны архіў|беларускага замежнага архіва]] ў Празе. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадскай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцця Беларусі ў часопісах «[[Студэнцкая думка]]», «[[Золак]]», «[[Iskry Skaryny]]». Перакладаў публіцыстыку з [[руская мова|рускай]] і [[чэшская мова|чэшскай]] моў. Складаў [[бібліяграфія|бібліяграфію]] [[беларусазнаўства]].
 
== Творы ==
* Да пытаньня аб паходжаньні гэрбу Пагоня // іскры Скарыны. — 1935. — № 5. — С. 69—77<ref>Перадрук.: Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чаррнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 170—180.</ref>.
* Што такое нацыянал-дэмакратызм // Іскры Скарыны. — 1935. — № 5. — С. 4—48<ref>Перадрук.: Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чаррнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 105—169.</ref>.
 
== Спасылкі ==
Радок 52 ⟶ 56:
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/gryb.html ГРЫБ Тамаш Тамашавіч]
{{Міністры ўнутраных спраў БНР}}
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]]