Вікіпедыя:Форум/2013: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
 
:: Я настойваю на старой тэрміналогіі: Беларускі калабарацыянізм падчас Другой сусветнай вайны. Па-першае, тэрмін калабарацыянізм быў прыдуманы адмыслова для тых сілаў, якія падтрымлівалі нацысцкую партыю і Германію з саюзнікамі (Японія, Італія); а не як тэрмін, які можна выкарыстоўваць у выпадку СССР падчас вайны, Кітая і інш. Па-другое, падчас Другой сусветнай вайны - тэрмін зборны, бо не зусім зразумела для каго гэта вайна была Айчыннай. Можна вядома проста выкарыстоўваць храналагічны паказальнік: Беларускі калабарацыянізм, 1941-1944. Таму, навошта удакладняць з кім калабарацыянізм, калі сам тэрмін апрыёры паказвае на супрацоўніцтва з нацысцкімі акупацыйнымі ўладамі.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 10:00, 12 красавіка 2013 (UTC)
 
::: Зараз тэрмін "калабарацыянізм" ужо выкарыстоўваецца ў выпадку любога супрацоўніцтва грамадзяніна адной краіны з сіламі варожай ёй краіны. Паглядзіце англамоўную вікіпэдыю, напрыклад. Таму палякі і выкарыстоўваюць гэты тэрмін у тым ліку ў бок тых, хто супрацоўнічаў з СССР пасьля 17 верасня 1939 году. Гэта адносна вашага першага аргумэнту. Па-другое, тэрмін не вытрымлівае крытыкі ў сувязі з незразумелым юрыдычным статусам Заходняй Беларусі і яе насельніцтва. Па-другое, сам тэрмін непрыдатны да апісання паводзінаў прадстаўнікоў народаў, якія ня мелі на той момант сваёй незалежнай дзяржавы. У вас атрымаецца, што ірландзкія паўстанцы 1916 году, нацыянальныя героі краіны - калабаранты, бо супрацоўнічалі з Нямеччынай супраць Вялікабрытаніі. --[[Удзельнік:Weissruthenien|Weissruthenien]] ([[Размовы з удзельнікам:Weissruthenien|размовы]]) 10:36, 13 красавіка 2013 (UTC)
 
:: 2-ю сусветную вайну дадаў я, замест Вялікай Айчыннай, якая была ў арыгінале. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 10:28, 12 красавіка 2013 (UTC)