Розніца паміж версіямі «Францішак Грышкевіч»

др
clean up, replaced: га кангрэсу → га кангрэса, 1944 году → 1944 года (2), (1911)| → , 1911|, а у → а ў, асейск → асійск, зьм → зм, Кузм → Кузьм using AWB
др (clean up, replaced: га кангрэсу → га кангрэса, 1944 году → 1944 года (2), (1911)| → , 1911|, а у → а ў, асейск → асійск, зьм → зм, Кузм → Кузьм using AWB)
'''Францішак ГРЫШКЕВІЧ''' ({{ДН|||1904}}/[[1906]], [[горад Сухаволя|г. Сухаволя]], Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер [[Падляскае ваяводства|Падляшскае ваяводства]], [[Польшча]] — {{ДС|||1946}}, [[{{МС|Мінск]]||}}, [[НКДБ]]) — беларускі [[паэт]], [[публіцыст]], [[перакладчык]], [[педагог]].
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] (1926). Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны факультэт [[Карлаў універсітэт|Карлава універсітэтаўніверсітэта ]]([[Прага]]), які скончыў у 1931 годзе са ступенню доктара філасофіі. Дэбютаваў у друку ў 1924 годзе. Публікаваўся ў газетах «[[Беларуская крыніца]]», «Сялянская ніва», часопісах «Студэнцкая думка», «Родныя гоні», «Іскры Скарыны», «Крыгалом», «Беларускі летапіс», [[Przegląd Wileński (1911)|«Przagląd Wileński»]]. Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украінскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Slovanský přehled», рэцэнзаваў у ім мінскія выданні. Вярнуўся ў [[Вільня|Вільню]]. Служыў у польскім войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкіх войск у Вільню супрацоўнічаў з новай уладай; пісаў для газет {{Не перакладзена 3|Prawda Wileńska|«Prawda Wileńska»|pl|Prawda Wileńska}}; у 1940 годзе загадваў беларускімі школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі (1941—1944). Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (чэрвень 1944), за што, пасля ўступлення ў Вільню Чырвонай Арміі, быў арыштаваны ў ліпні 1944 годугода. Прывезены ў Мінск, дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё самагубствам.
 
== Творчасць ==
Друкаваўся з 1924 годугода. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некаторых матывы песімізму (зборнік «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У калядны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст беларускай літаратуры ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]] («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кнігі паэзіі і прозы [[Вінцук Адважны|В. Адважнага]], [[Н. Арсеннева]]й, [[М. Багдановіч]]а, [[М. Зарэцкі|М. Зарэцкага]], [[Х. Ільяшэвіч]]а, [[Я. Колас]]а, [[Рыгор Мурашка|Р. Мурашкі]], [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і інш.). Аўтар публіцыстычных артыкулаў «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы [[І. В. Гётэ]], [[О. Жупанчыч]]а, [[І. Франко]] і інш.
 
== Літаратура ==
* Саламевіч І. Грышкевіч // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
 
{{DEFAULTSORT:Грышкевіч Францішак}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікіпедагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсукангрэса]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]][[Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта]]
 
{{DEFAULTSORT:Грышкевіч Францішак}}
 
[[be-x-old:Францішак Грышкевіч]]
171 583

праўкі