Андрэй Альгердавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +лінкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др re-categorisation, Replaced: Персаналіі па алфавіту → Асобы AWB
Радок 1:
'''Андрэй Альгердавіч''', '''Андрэй Полацкі''' (~[[1320]] – [[12 жніўня]] [[1399]]), [[Князі пскоўскія|князь пскоўскі]], [[князі полацкія|князь полацкі]] ([[1348]] – [[1387]]), некаторы час [[Вялікае княства Полацкае|вялікі князь полацкі]] і [[Вялікае княства Рускае|вялікі князь рускі]]. Старэйшы сын [[Альгерд|Альгерда]]а.
 
Быў абраны пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў [[Пскоў]], бо быў абраны полацкім князем замест свайго дзядзькі [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонта-Глеба]]. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам [[Юры Вітаўтавіч|Юрыя Вітаўтавіча]], магчыма свайго стрыечнага брата, пасля гібелі Юрыя ў бітве з лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасцю Андрэя ў Пскове.
 
Пасля смерці Альгерда па яго тэстаменце [[Вялікія князі літоўскія|вялікім князем літоўскім]] стаў [[Ягайла]]. Андрэй спачатку быў у саюзе з [[Кейстут|Кейстутам]]ам супраць Ягайлы, пасля смерці Кейстута абвясціў сябе вялікім князем полацкім, а пасля вялікім князем рускім са сталіцай ў [[Полацак|Полацку]]. Аднак пад ціскам Ягайлы вымушаны быў падацца з Полацку ў [[Масква|Маскву]].
 
Андрэй Полацкі браў удзел у сутычках маскоўцаў з [[татары|татарамі]], у тым ліку ў пераможнай [[Бітве на Вожы|бітве на рацэ Вожы]] ([[1378]]). Таксама удзельнічаў у [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітве]] ([[1380]]), дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска.
 
Пасля склаўшы саюз з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]], назваўшы [[Магістры Лівонскага ордэна|лівонскага магістра]] бацькам і дарагім сябрам, такім чынам прызнаўшы сябе яго [[васал|васалам]]ам, вярнуўся ў Полацак. Праз нейкі час быў захоплены Ягайлам і зняволены ў адным з [[замак|замкаў]] у Польшчы. Адтуль быў вызвалены на просьбу [[Вітаўт|Вітаўта]]а.
 
Загінуў у [[1399]] годзе ў [[Бітва на Ворскле, 1399|бітве на рацэ Ворскле]] разам з братам [[Дзмітрый Альгердавіч|Дзмітрыям]] і шматлікімі іншымі князямі.
 
[[Катэгорыя:Князі полацкія]]
[[Катэгорыя:Князі пскоўскія]]
[[Катэгорыя:Род Гедзімінавічаў]]
[[Катэгорыя:Персаналіі па алфавітуАсобы]]
 
[[be-x-old:Андрэй Альгердавіч]]