Друцк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 7 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q2607478 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
'''Друцк''' — колішні горад на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Размяшчаўся на [[Рака Друць|р. Друць]]. Цяпер у тым жа месцы існуе [[вёска Друцк]].
 
== Гісторыя ==
[[Дзядзінец]] і [[вакольны горад]] старажытнага Друцка (''Дрютьск'', ''Дрьтеск'', ''Дрьютек'', ''Друтеск'', ''Друческ'') існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — [[пасад]], на левым.<ref>Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.</ref>. Паводле сведчання [[Друцкае Евангелле|Друцкага Евангелля]], у [[1001]] тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Але гэтае сведчанне можа быць вынікам позняй падчысткі аднаго з трымальнікаў рукапісу, вядомага калекцыянера і фальсіфікатара Аляксандра Сулакадзэва, які такім чынам хацеў падвысіць кошт рукапісу. Першае ўзгаданне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха ў 1078.
 
3 летапісаў бачна, што ў XI—XII[[11 стагоддзе|XI]]—[[12 стагоддзе|XII]] ст. Друцк уваходзіў у склад [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]]. Асабліва трывожным у гісторыі старажытнага Друцка быў час, пасля княжання [[Усяслаў Брачыславіч]], калі горад быў уцягнуты ў іх барацьбу паміж князямі за полацкі сталец і дамінаванне ў Полацкай зямлі.
 
У складзе [[Друцкае княства|Друцкага княства]] (з [[1101]]). У час адной з войнаў [[12 стагоддзе|XII]] ст. горад быў цалкам разбураны ([[1116]]). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Узмацнелы горад, зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў, робіць спробу ўплываць на ўнутраныя і знешнія справы ў Полацкай зямлі. Гэта бачна з падзей, што адбываліся вакол полацкага князя [[Рагвалод Барысавіч|Рагвалода Барысавіча]], які ў [[1158 ]]г. з менскага палону прыехаў у Слуцк. Тут ён даведаўся, што дручане і некаторыя з палачанаў гатовыя актыўна падтрымаць яго ў барацьбе за вяртанне на полацкі сталец. Атрымаўшы дапамогу ад Святаслава з Чарнігава, колішні полацкі князь накіраваўся да Друцка ([[1159]]). Глеба Расціслававіча — сына Расціслава Глебавіча, які княжыў у Полацку, дручане прагналі. Пакрыўджаны Глеб падаўся да бацькі ў Полацк, і той неўзабаве выступіў супраць Рагвалода. Абаронцы Друцка аказалі моцнае супраціўленне. Не маючы сіл, каб атрымаць перамогу, бакі прыйшлі да кампрамісу — Рагвалод адмовіўся ад дамаганняў на полацкі сталец і заставаўся княжыць у Друцку.
 
У другой палове XII ст. залежнасць Друцка ад Полацка стала сімвалічнай. Друцкія князі самі прымаюць рашэнні, які бок падтрымаць у міжусобнай барацьбе. Уцягнуўшыся ў супрацьстаянне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі, горад падтрымаў першых. У 1181 саюзнікі чакалі прыходу вояў чарнігаўскага князя Святаслава. Але прывёў дружыну да сцен Друцка яго брат Яраслаў Усеваладавіч. Заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці, ён цярпліва чакаў зручнага моманту, каб пачаць прыступ. Час ад часу лучнікі смаленскага князя Давыда перапраўляліся цераз раку і ўступалі ў сутычкі з чарнігаўскімі ваярамі. Такое «пасіўнае» супрацьстаянне доўжылася амаль тыдзень. Святаслаў падышоў да Друцка з наўгародскімі дружынамі. Давыд хутка ацаніў становішча і ноччу таемна ўцёк у Смаленск. Лёс горада быў вырашаны.
Радок 83 ⟶ 84:
Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на «дольніцы», якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду кн. [[Род Друцкіх|Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.
 
Горад часоў [[16 стагоддзе|XVI ст.]] апісваўся ў апавяданнях канца [[17 стагоддзе|XVII ст.]] як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам [[Троя|Троі]]<ref>Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго «Дзённіку падарожжа ў Масковію».</ref>.
 
{{зноскі}}