Сінгапур: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 72:
{{main|Гісторыя Сінгапура}}
У сярэдневякоўі тэрыторыя Сінгапура ўваходзіла ў склад розных малайска-інданезійскіх дзяржаў ([[Шрывіджаі]], [[Малакскі султанат]] і нш.). Пасля войнаў [[13 стагоддзе|XIII]] — [[14 стагоддзе|XIV]] стст. да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яна амаль незаселена. У [[1819]] г. брытанскі губернатар Явы [[Т.С.Рафлз]] выкупіў востраў Сінгапур у султана Джахора, заснаваў тут факторыю Сінгапур, вакол якой вырас горад — адзін з найбольшых гарадоў Паўднёва-Усходняй Азіі; з [[1826]] г. асобная калонія [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. У [[1942]] — [[1945]] гг. Сінгапур акупіраваны японскімі войскамі. У [[1954]] г. створана [[Партыя нацыянальнага дзеяння]] (ПНД). У [[1959]] г. Сінгапур атрымаў самакіраванне. У [[1963]] — [[1965]] гг. у складзе Федэрацыі Малайзія, з [[9 жніўня]] [[1965]] г. — незалежная дзяржава. Урад ПНД (напачатку на чале з прэм’ер-міністрам [[Лі Куан Ю]], з лістапада [[1990]] г. — [[Го Чок Тонгам]]) ажыццяўляе палітыку прыцягнення замежнага капіталу і развіцця рыначнай эканомікі, што прывяло да хуткага эканамічнага росту Сінгапура і ператварэння яго да пачатку 1990-х гадоў у адну з найбольш развітых краін Азіі.
 
== Насельніцтва ==
Пасьля [[Манака]], Сінгапур з'яўляецца адной з самых шчыльназаселеных краінаў. Большасць насельніцтва жыве на востраве Сінгапур, на астатніх астравах насельніцтва складае некалькі тысяч чалавек.
 
Насельніцтва краіны вельмі разнастайнае ў этнічным плане. Згодна з перапісам 2002 году, этнічны склад выглядае:
* [[кітайцы]] — 76,8%
* [[малайцы]] — 13,9%
* [[індусы]] — 7,9%
* іншыя — 1,4%.
 
[[рэлігія|Рэлігійны]] склад насельніцтва таксама разнастайны:
* [[будызм|будысты]] — 42,5%
* [[хрысціянства|хрысціяне]] — 14,6%
* [[атэізм|атэісты]] — 14,8%
* [[іслам|мусульмане]] — 13,9%
* [[тааізм|тааісты]] — 8,5%
* [[індуізм|індуісты]] — 4%
* іншыя — 1,6%.
 
Пасля нацыянальных канфліктаў 1960-х гадоў урад стаў больш уважліва ставіцца на міжнацыянальных праблемаў і абвясціў прынцып гармоніі, якому падпарадкоўваюцца сістэма [[адукацыя|адукацыі]], жыллёвая сфера, [[войска]] і іншыя дзяржаўныя ўстановы. З 1970-х гадоў міжнацыянальныя канфлікты спыніліся.
 
== Вядомыя асобы ==