Обры Бёрдслі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
др арфаграфія
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Брайтан]]е, графства [[Сасекс]], у сям’і Вінсэнта Пола Бёрдслі, выхадца з асяроддзя багатых лонданскіх ювеліраў, і Элен Агнэс Бёрдслі (у дзявоцтве Піт), якая паходзіла з сям’ісям'і дактароў. Некалькі пакаленняў з боку бацькі хварэлі на [[туберкулёз]], на гэтую ж хваробу пакутаваў Вінсэнт Бёрдслі, а ў [[1879]] годзе такі ж дыягназ паставілі Обры. Хлопчык з самага дзяцінства ведаў, што рана памрэ; з ранняга ж дзяцінства выявіліся шматлікія таленты будучага [[мастак]]а: з чатырох гадоў ён пачаў маляваць, пад уплывам маці рана зацікавіўся англійскай і французскай ліатаратурайлітаратурай і музыкай, сам пачаў пісаць вершы. Захапленне тэатрам прывяло да таго, што Бёрдслі пачаў пісаць нават п’есып'есы. Ужо ў 11 гадоў ён сам пісаў музыку, а з [[1881]] года, пасля пераезду сям’ісям'і ў [[Лондан]], разам з сястрой Мэйбл (яна пасля стала [[актрыса]]й), пачаў даваць канцэрты, на якія збіралася да 3000 чалавек. Тады ж ён пачаў зарабляць грошы, малюючы каляровымі алоўкамі меню і запрашальныя карткі.
 
Пасля вяртання ў жніўні [[1881]] года ў Брайтан Бёрдслі паступае ў сярэднюю школу. Падчас навучання часта выступае з канцэртамі, а таксама ўдзельнічае ў пастаноўцы школьных спектакляў, якія прыцягваюць ўвагу нават тэатральных крытыкаў – асабліва гэта датычыць фарсу "Карычневы эцюд", напісаным Бёрдслі, і з трыумфам пастаўленым у Брайтане. Малады пісьменнік і мастак сам маляваў праграмкі да ўсіх брайтанскіх спектакляў. У чэрвені [[1887]] году ў часопісе Брайтанскай сярэдняй школы "Мінулае і сучаснасць" надрукаваныя малюнкі Обры Бёрдслі – першая публікацыя будучага знакамітага мастака.
 
У ліпені [[1888]] года Бёрдслі пакідае школу і паступае чарцёжнікам у студыю аднаго лонданскага архітэктара, пасля ў [[1889]] годзе ідзе на службу ў лонданскае страхавое таварыства. Восенню таго ж года хвароба абвастраецца, і Бёрдслі на два гады кідае выступаць у аматарскіх спектаклях, аднак увесь гэты час вельмі шмат малюе. У [[1891]] годзе хвароба часова адступае, Бёрдслі бярэцца за серыю ілюстрацыяўілюстрацый да трагедыі "Тамерлан Вялікі" [[Крыстафер Марло|Крыстафера Марло]] і камедыі "Так робяць у свеце" [[Уільям Конгрыў|Уільяма Конгрыва]], а таксама да шэрагу французскіх п'ес, якія чытае ў арыгінале.
 
Нягледзячы на хваробу, мастак па парадзе [[Эдвард Колі Бёрн-Джонс|Эдварда Бёрн-Джонса]] некаторы час наведвае Вестмінстэрскую мастацкую школу, дзе чытае лекцыі прафесар Ф. Браўн. Той жа Бёрн-Джонс знаёміць Бёрдслі з [[Оскар Уайльд|Оскарам Уайльдам]].
Радок 51:
Пра прыватнае жыццё Бёрдслі нічога невядома, нягледзячы на тое, што ён быў знаёмы з [[Оскар Уайльд|Оскарам Уайльдам]], [[Джон Грэй|Джонам Грэем]], [[Роберт Болдуін Рос|Робертам Росам]], П'ерам Луі, а яго найлепшым сябрам быў паэт [[Андрэ Рафаловіч]], сексуальная арыентацыя якога была добра вядомая. Оскар Уайльд казаў пра мастака: "Не сядайце з Обры ў адзін фатэль – гэта вас не скампраметуе". Выдавец "Жоўтай кнігі" [[Джон Лэйн]] аднойчы заўважыў, што "Бёрдслі нямала пакутаваў праз паспешлівую ацэнку свайго мастацтва".
 
[[31 сакавіка]] [[1897]] года Бёрдслі прымае [[каталіцтва]]. У гэты час ён ставараестварае ілюстрацыі да "Вальпонэ" Бэна Джонсана. У [[1897]] годзе ён некалькі разоў пераязджае, пакуль у канцы года ў яго не пачынаецца абвастрэнне і родныя не перавозяць яго ў [[Ментона|Ментону]]. Пачынаючы з [[25 студзеня]] мастак амаль не выходзіць са свайго пакоя і праз месяц у поўнай свядомасці памірае.
 
{{зноскі}}