Камуністычная партыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 17:
Па прапанове старшыні ВЦВК і сакратара ЦК РКП(б) Я. Свярдлова з'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную рэспубліку. [[28 лютага]] [[1919]] у Вільні на першым пасяджэнні ЦБ КП(б)Б і ЦК Кампартыі Літвы была вызначана яе назва — «Сацыялістычная савецкая рэснубліка Літвы і Беларусі» ([[Літбел]]), назва і склад урада, сцяг, герб. На аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літвы і Беларусі ([[27 лютага]] [[1919]] г.) створаны ўрад Літбела на чале з [[В. Міцкевіча-Капсукас|В. Міцкевічам-Капсукасам]]. 4—6.3.1919 у Вільні адбыўся Аб'аднаўчы з'езд Кампартый Літвы і Беларусі (ІІ з'езд КП(б)Б). Старшынёй прэзідыума ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі ([[КП(б)ЛіБ]]) з'езд выбраў Міцкевіча-Капсукаса, сакратаром — Кнорына. Сярод 15 членаў Цэнтральнага Камітэта КП(б)ЛіБ не было ніводнага беларуса. Беларускіх камуністаў прадстаўлялі былыя кіраўнікі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). Кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі на Беларусі фактычна ажыццяўляў Мінскі губернскі камітэт КП(б)ЛіБ.
 
Шмат увагі адцавалася пытанням ваеннага будаўніцтва. Неаднаразова праводзіліся партыйныя мабілізацыі на франты грамадзянскай вайны. Члены КП(б)Б, потым КП(б)ЛіБ разам з беларускімі эсэрамі, прадстаўнікамі іншых партый удзельнічалі ў барацьбе супраць польскай акушцыі. 1.1.1920 ініцыятыўная група арганізацыі «[[Маладая Беларусь, 1918|Маладая Беларусь]]» ([[У. Ігнатоўскі]], А. Сташэўскі, У. Каранеўскі, М. Кудзелька ([[М. Чарот]]) і інш.) стварылі арганізац. цэнтр [[Беларуская камуністычная арганізацыя|Беларускай камуністычнай арганізацыі]] (БКА), якая заявіла аб прызнанні праграмы і тактыкі РКП(б). Хоць БКА актыўна ўключылася ў антыпольскую барацьбу, кіраўніцтва ЦК КП(б)ЛіБ адносілася да яе насцярожана. У жніўні 1920 БКА увайшла ў склад КП(б)ЛіБ.
 
== У Беларускай ССР (даваенны час) ==