Розніца паміж версіямі "Берлінская наступальная аперацыя"

няма тлумачэння праўкі
Чырванасцяжны Балтыйскі флот
* Падтрымаць прыморскі фланг 2-га Беларускага фронту, працягваючы блакаду прыціснутай да мора групы армій "Курляндыя" ў Латвіі (Курляндскі кацёл)
 
== План аперацыі ==
План аперацыі прадугледжваў адначасовы пераход у наступ войскаў 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў раніцай [[16 красавіка]] [[1945]] года. 2-і Беларускі фронт, у сувязі з буйной перагрупоўка сваіх сіл, павінен быў пачаць наступ [[20 красавіка]], гэта значыць на 4 дні пазней.
 
1-ы Беларускі фронт павінен быў нанесці галоўны ўдар сіламі пяці агульнавайсковых (47-й, 3-й ударнай, 5-й ударнай, 8-й гвардзейскай і 3-й арміі) і двух танкавых армій з кюстрынскага плацдарма ў кірунку на Берлін. Танкавыя арміі планавалася ўвесці ў бітву пасля прарыву агульнавайсковымі арміямі другой паласы абароны на Зэелаўскіх вышынях. На ўчастку галоўнага ўдару стваралася артылерыйская шчыльнасць да 270 гармат (калібрам ад 76 мм і вышэй) на адзін кіламетр фронту прарыву. Акрамя таго, камандуючы фронтам [[Георгій Канстанцінавіч Жукаў|Г. К. Жукаў]] вырашыў нанесці два дапаможныя ўдары: справа - сіламі 61-й савецкай і 1-й арміі Войска Польскага ў абыход Берліна з поўначы ў кірунку на Эберсвальд, Зандаў; і злева - сіламі 69-й і 33-й армій на Бонсдорф з галоўнай задачай не дапусціць адыходу ў Берлін 9-й арміі праціўніка.
 
1-ы Украінскі фронт павінен быў нанесці галоўны ўдар сіламі пяці армій: трох агульнавайсковых (13-я, 5-я гвардзейская і 3-я гвардзейская) і двух танкавых з раёна горада Трымбель у напрамку на Шпрэмберг. Дапаможны ўдар павінен быў быць нанесены ў агульным кірунку на Дрэздэн сіламі 2-й арміі Войска Польскага і часткай сіл 52-й арміі.
 
Размежавальная лінія паміж 1-м Украінскім і 1-м Беларускім франтамі абрывалася ў 50 км паўднёвы ўсход ад Берліна ў раёне горада Любен, што дазваляла, у выпадку неабходнасці, войскам 1-га Украінскага фронту нанесці ўдар на Берлін з поўдня.
 
Камандуючы 2-м Беларускім фронтам К. К. Ракасоўскі вырашыў нанесці галоўны ўдар сіламі 65, 70 і 49 армій у кірунку на Нейстрэліц. Развіваць поспех пасля прарыву нямецкай абароны павінны былі асобныя танкавыя, механізаваны і кавалерыйскі корпусы франтавога падпарадкавання.
Ананімны ўдзельнік