[[Image:Alex K Halych-Volhynia general.png|250px|thumb|Галіцка-Валынскае княства]]
[[Файл:Alex K Yuri Boleslav seal.png|міні|Пячатка Юрыя-Георгія Львовіча. НадпісНа аверсе надпіс: «S[igillum] Domini Georgi Regis Rusie» — Пячатка гаспадара Георгія, караля Русі. На адваротным бакурэверсе: «S[igillum] Domini Georgi Ducis Ladimerie» — Пячатка гаспадара Георгія, князя Уладзімірскага.]]
'''Галіцка-Валынскае княства''' (''Каралеўства Русі'') — адно з буйнейшых княстваў [[Русь|Русі]], размешчанае у вярхоўях [[Рака Днестр|Днястра]], [[Рака Вісла|Віслы]], [[Рака Нараў|Нарава]] і [[Рака Прыпяць|Прыпяці]]. Узнікла ў выніку аб'яднання Галіцкага і Уладзіміра-Валынскага княстваў ([[1199]]) уладзіміра-валынскім князем [[Раман Мсціславіч Галіцкі|Раманам Мсціславічам]] ([[1170]]-—[[1205]]).
== Гісторыя ==
Раман вёў няспынныя войны з суседзямі і міжусобныя войны на Русі, у 1203 захапіў Кіеў і прыняў тытул вялікага князя кіеўскага. Яго княжанне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі. Пасля смерці Рамана (1205) Галіцка-Валынскае княства распалася, частку земляў захапілі венгры і палякі, запрошаныя галіцкімі баярамі. Засілле баяраў, нашэсці іншаземных захопнікаў выклікалі народнае абурэнне, таму ў 1219 быў пакліканы Мсціслаў Удатны, які ў 1221 годзе выгнаў з Галічыны венграў. Тады жа на Валыні прыйшоў да ўлады сын Рамана - — Данііл, які ў 1229 пасля смерці Мсціслава Удатнага (1228) зноў аб’яднаўаб'яднаў Галічыну з Валынню, але канчаткова падпарадкаваў сабе галіцкіх баяраў толькі ў 1238 годзе. Данііл Раманавіч як і яго бацька завалодаў Кіевам і пасля цяжкай барацьбы з іншымі князямі, Венгрыяй і Польшчай аб'яднаў (1245) пад сваёй уладай усю Паўднёва-Заходнюю Русь. Данііл праводзіў асцярожную палітыку па дачыненні да Залатой Арды, намінальна прызнаўшы сябе яе васалам. Ён выкарыстаў перамовы з рымскім папам Інакенціям IV для стабілізацыі становішча на сваіх заходніх межах, прыняў у 1254 ад папы тытул караля Русі, але адмовіўся ад царкоўнай ўніі. У 1259 залатаардынскі цемнік Бурундай папраўдзе падпарадкаваў Галіцка-Валынскае княства, на яго загад мясцовыя князі самі знішчылі умацаванні амаль ва ўсіх сваіх гарадах. Пасля смерці Данііла (1264) княства распалася на 4 удзелы, якія намінальна падпарадкоўваліся галіцкаму князю. Галіцкімі князямі паслядоўна былі: [[Шварн Данілавіч]] (1264 -1269−1269), Леў Данілавіч (1269 -1301−1301), Юрый Львовіч (1301-13081301—1308), Андрэй і Леў Юр'евічы (1308-13231308—1323). У 1323 баяры запрасілі на сталец мазавецкага князя Баляслава Тройдзенавіча, які правіў да 1340. Пасля яго баяры на чале з Дзмітрыем Дзядко, якія трымалі ў сваіх руках фактычную ўладу, запрасілі на сталец Любарта Гедзімінавіча. Галіцка-Валынскае княства апынулася пад уплывам Вялікага княства Літоўскага. У 1352, паводле пагаднення паміж польскім каралём Казімірам з вялікім князем Альгердам і Кейстутам, Галічына ўвайшла ў склад Польшчы, а Валынь у склад Вялікага княства Літоўскага.
Для гаспадаркі Галіцка-Валынскага княства характэрныя развітыя рамёствы, наяўнасць вялікай колькасці гарадоў – — у 13 ст. звыш 80, з якіх найважнейшыя: Галіч, Уладзімір-Валынскі, Церабоўль, Перамышль, Дарагічын, Луцк, Львоў, Угроўск. Важную ролю мела здабыча солі. Знаходзячыся на скрыжаванні водных і сухапутных дарог, Галіцка-Валынская Русь мела вялікую ролю ў еўрапейскім гандлі, вывозячы хлеб, быдла, соль, рамесныя вырабы. Квітнела мастацтва, былі пабудаваныя саборы, абарончыя збудаванні, будынкі ўпрыгожаныя белакаменным разьбярствам і блізкія па тыпе і аздабленню аналагічным пабудовам Уладзіміра-Суздальскага княства (Успенскі сабор ва Уладзіміру-Валынскім (1160), палац, лесвіцы з сенцамі, палацавы храм у Галічы (сяр. 12 ст.)). Галіч быў буйным цэнтрам кніжнай справы.
== ГлядзіцеГл. таксама ==
* [[Вайна за галіцка-валынскую спадчыну]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)]]
[[CategoryКатэгорыя:Княствы Русі]]
[[CategoryКатэгорыя:Галіцка-Валынскае княства| ]]
{{Link FA|uk}}
{{Link GA|ru}}
|