Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''"Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі"''' — арганізацыя, якая існавала ў 1917-18 у ...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''"«Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі"»'''  — арганізацыя, якая існавала ў [[1917]]-18 у [[Вільня|Вільні]].
 
У арганізацыю ўваходзілі [[В. Ластоўскі]], [[Вінцэнт Святаполк-Мірскі|В. Святаполк-Мірскі]], К. Шафнагель і інш. З 2.6.1917 па 22.4.1918 выдала 4 лістоўкі з выкладам сваіх поглядаў (іх аўтарам лічыцца В. Ластоўскі). Адмаўляла ідэю [[Канфедэрацыя ВКЛ|Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага]], паводле якой на беларускіх і літоўскіх землях, акупіраваных Германіяй, прапаноўвалася стварыць беларуска-літоўскую дзяржаву; выступала за злучэнне падзеленай фронтам Беларусі ў "«адзін суцэльны і незалежны арганізм"». Прапаноўвала ўстанавіць у незалежнай дзяржаве рэспубліканскі лад, правесці беларусізацыю школ, рэлігійных і дзяржаўных устаноў з забеспячэннем правоў нацыянальных меншасцей. Выступала за тое, каб прадстаўнікі беларускага народа "«з абедзвюх старон фронту"» былі дапушчаны на мірную канферэнцыю і каб яна прызнала незалежнасць Беларусі; выказвала надзею, што польскае грамадства не будзе чыніць перашкоды ў культурным і нацыянальным будаўніцтве. Прызнаючы права літоскага народа на незалежнасць, арганізацыя выступала супраць анексіянісцкіх памкненняў дзеячаў Літвы. Лічыла, што палітычная раўнавага ў Еўропе цесна звязана з вырашэннем украінскага пытання, вітала Украінскую раду і жадала, каб Украіна была прызнана незалежнай дзяржавай. Адначасова выказвалася за федэратыўныя сувязі з суседнімі народамі, вылучала ідэю "«Беларуска-Украінскай федэратыўнай дзяржавы"». Палажэнні праграмы, распраца-ванай "«Сувяззю незалежнасці і непадзельнасці Беларусі"», прыняты [[Беларускі народны камітэт|Беларускім народным камітэтам]] (БНК), канферэнцыяй БНК, [[БСДРГ|Беларускай сацыяп-дэмакратычнай работціцкай групай]] і Віленскім камітэтам [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (верасень 1917), а таксама [[Беларуская канферэнцыя, 1918|Беларускай канферэнцыяй]] [[1918]] у Вільні. Палажэнні гэтай праграмы спрабаваў ажыццявіць [[урад Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
== Літаратура ==
* Сідарэвіч А. "«Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі"» // БелЭн, т.15. - — Мн., 2002.
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]