Вацлаў Ластоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2995798 (translate me)
др вікіфікацыя
Радок 43:
З сакавіка 1909 у [[Вільня|Вільні]]. У 1909—1914 рэдакцыйны сакратар газеты «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». Рэдагаваў часопісы «[[Саха (1912)|Саха]]» (1912), «[[Беларускі сцяг (1922)|Беларускі сцяг]]» (1922), газету «[[Гоман]]» (1916—1917). Выступіў ініцыятарам шырокай дыскусіі пра шляхі развіцця, творчы метад, кірунак і стыль беларускай літаратуры, у якой прынялі ўдзел [[Я. Купала]], [[М. Гарэцкі]], Л. Гмырак.
 
У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні. У студзені 1915 разам з [[В. Святаполк-МірскімМірскі]]м, [[І. Луцкевіч]]ам і [[А. Луцкевіч]]ам падпісаў зварот да нямецкіх акутіацыйныхакупацыйных улад аб выданні беларускіх газет. Кіраваў віленскай «Беларускай кнігарняй» і [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]], курыраваў выданне школьных падручнікаў, сам удзельнічаў у іх напісанні. Уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Хрысціянская злучнасць» (1915). Адзін з аўтараў «Мемарандума прадстаўнікоў Беларусі», у якім адстойваў права беларускага народа на нацыянальна-дзяржаўнае развіццё і які быў прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі ў Лазане (Швейцарыя, 1916). У 1918-19 член [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]], у сакавіку 1918 кааптаваны ад яе ў склад [[Рада БНР|Рады БНР]]. Удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці [[БНР]]. У лістападзе 1918 увайшоў у склад [[Літоўская Тарыба|Літоўскай Тарыбы]]. У канцы 1918 узначаліў Беларускае прадстаўніцтва пры Літоўскай Тарыбе, потым беларускі аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне.
 
3 1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў ([[БПС-Р]]). У снежні [[1919]] узначаліў Кабінет міністраў [[Народная рада БНР|Народнай рады БНР]]. Арыштаваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым [[1920]]; пераехаў у Рыгу, потым у [[Коўна]]. Разам з [[Т. Грыб]]ам, [[К. Дуж-Душэўскі]]м, [[А. Цвікевіч]]ам і інш. ўвайшоў у Камітэт загранічных груп Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. Пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (кастрычнік 1920) у афіцыйным пасланні мірнай канферэнцыі ў [[Парыж]]ы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР. [[20 кастрычніка]] 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам В. Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У сувязі з разыходжаннямі па пытаннях тактыкі Камітэта замежных груп і ЦК БПС-Р (П. Бадунова, Я. Мамонька) на з'ездзе БПС-Р у Мінску ў снежні 1920 выключаны з партыі беларускіх эсэраў, якія на савецкай тэрыторыі ў гэты час падтрымлівалі савецкую ўладу. Удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе (верасень 1921), якая прызнала ўрад Луцкевіча адзіным законным беларускім урадам. У 1920-23 з дыпламатычнымі місіямі наведаў Бельгію, Германію, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю, Швейцарыю і інш., выступаў за правы беларускага народа, асабліва ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. [[20 красавіка]] [[1923]] падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў у Літве.