Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі''' — музе...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:03, 17 красавіка 2013

Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулімузей, заснаваны 5 лістапада 1969 г. у г.п.Бялынічы загадам Магілёўскага абласнога ўпраўлення культуры. Дапамогу ў арганізацыі музея аказалі дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея БССР А.В.Аладава і жонка мастака А.А.Біруля. Адкрыты для наведвальнікаў 29 мая 1970 г. Аснову музея склалі матэрыялы аб жыцці і творчасці народнага мастака Беларусі і Расіі, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў СССР Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Кіраўнікамі былі Г.Н.Драздзецкая, П.П.Жыгуноў, Н.С.Снапкова. З 1987 г. дырэктар Н.І.Палоннік.

Спачатку музей знаходзіўся ў будынку былога райвыканкама, у 1997 г. пад музей рэканструяваны будынак кінатэатра «Зорка». 26.02.1997 г. адбылося адкрыццё музея ў рэканструяваным будынку і ўрачыстае святкаванне 125-годдзя з дня нараджэння В.Бялыніцкага-Бірулі. У 2007 г. музею нададзены статус юрыдычнай асобы з афіцыйнай назвай «Установа культуры «Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі».

Асноўны фонд (2008) налічвае 582 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 136 адзінак. Плошча 4 экспазіцыйных залаў 270 м², выставачнага — 70 м².

У раздзеле экспазіцыі «Краявіды народнага мастака БССР і РСФСР В.Бялыніцкага-Бірулі» прадстаўлены творы мастака, напісаныя ў 1920-40-я гг.: «Восень», «Лёд прайшоў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі» і інш. Экспануецца партрэт В.Бялыніцкага-Бірулі, напісаны ў 1939 г. яго сябрам — народным мастаком СССР І.Э.Грабаром. Змешчаны скульптурны партрэт мастака, выкананы З.Азгурам. Выстаўлены пэндзлі, палітра, якімі карыстаўся жывапісец; сігнальны экзэмпляр паштовага канверта, які выпусціла Міністэрства сувязі СССР у 1972 г. з нагоды 100-гадовага юбілею В.Бялыніцкага-Бірулі; паштовая марка з рэпрадукцыяй пейзажа мастака «Ранняя вясна» (1912). Прадстаўлены таксама 2 лісты В.Бялыніцкага-Бірулі, адрасаваныя яго сябру — работніку Гарусаўскага дзіцячага дома М.І.Талкачову. У экспазіцыі «Жывапіс Беларусі 20 ст.» творы В.Цвіркі «Льнаводка», У.Лагуна «Завочніца», В.Шыбнёва «Збажына паспела», А.Бархаткова «Калгасны статак», У.Сеўрука «Рыбная лоўля» і інш. У раздзеле «Скульптура Беларусі 20 ст.» экспануюцца творы А.Заспіцкага «Паэтэса Цётка», С.Селіханава «Вызваленне», «Партрэт Селіванава», «Бюст Варапаевай», Л.Палійчука «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», I.Міско «Партрэт хлопчыка», В.Папова «Юнацтва», «Партрэт Еўкайла» і інш. Экспазіцыю «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» складаюць творы ўдзельнікаў міжнародных пленэраў па жывапісе: Дз.Алейніка «Раніца на Дняпры» (1996), А.Бархаткова «На рацэ Друць» (1996), І.Сцяпанава «Удомля. Дача В.К.Бялыніцкага-Бірулі» (2003) і інш.