Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
#REDIRECT [[{{Цёзкі|Богуш-Сестранцэвіч]]}}
{{Іерарх
| імя = Архібіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
| арыгінал імя =
| імя пры нараджэнні = Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
| арыгінал імя пры нараджэнні =
| выява = Stanisław Bohusz Siestrzeńcewicz.PNG
| шырыня = 280px
| апісанне выявы =
| тытул = [[Архібіскуп]]-[[мітрапаліт]] [[Магілёўская архідыяцэзія|Магілёўскі]]
| парадак = 1
| царква = [[Рымска-каталіцкая царква]]
| абранне =
| інтранізацыя =
| перыядпачатак = [[11 снежня]] [[1783]]
| перыядканец = [[1 снежня]] [[1826]]
| папярэднік =
| пераемнік = [[Каспер Казімір Калона-Цецішоўскі|Архібіскуп Каспер Казімір Калона-Цецішоўскі]]
| тытул_2 = Старшыня Каталіцкага дэпартамента Юстыц-[[Калегіі, Расійская імперыя|калегіі]] Расійскай імперыі
| парадак_2 = 2
| сцяг_2 = Coat of Arms of Russian Empire.svg
| перыядпачатак_2 = [[1798]]
| перыядканец_2 = [[1800]]
| папярэднік_2 = [[барон]] [[Карл Аляксандравіч фон Гейкінг|Карл-Генрых Гейкінг]]
| пераемнік_2 = [[біскуп]] Ян Беніслаўскі
| тытул_3 = Старшыня Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі Расійскай імперыі
| парадак_3 = 1
| сцяг_3 = Coat of Arms of Russian Empire.svg
| перыядпачатак_3 = [[1801]]
| перыядканец_3 = [[1826]]
| папярэднік_3 = Біскуп Ян Беніслаўскі, <small>як старшыня Каталіцкага дэпартамента Юстыц-калегіі</small>
| пераемнік_3 = [[Каспер Казімір Калона-Цецішоўскі|Архібіскуп Каспер Казімір Калона-Цецішоўскі]]
| дата нараджэння = 3.9.1731
| месца нараджэння = маёнтак Занкі, [[Троцкае ваяводства]], [[Вялікае Княства Літоўскае]], {{Месца нараджэння|Рэч Паспалітая|у Рэчы Паспалітай}}
цяпер {{Месца нараджэння|Свіслацкі раён|у Свіслацкім раёне}}
| дата смерці = 1.12.1826
| месца смерці = {{Месца смерці|Санкт-Пецярбург}}, [[Расійская імперыя]]
| пахаваны = у [[Храм Святога Станіслава, Санкт-Пецярбург|храме святога Станіслава]] ў Санкт-Пецярбургу
| прыняцце манаства =
| сан = [[3 ліпеня]] [[1763]]
| хіратонія = [[3 кастрычніка]] [[1773]]
| узнагароды =
{{{!}} style="background: transparent"
{{!}}{{Ордэн Андрэя Першазванага}} {{!!}} {{Ордэн Святога Уладзіміра 1 ступені}}{{!!}}{{Ордэн Святога Аляксандра Неўскага}}{{!!}}{{Ордэн Святой Ганны 1 ступені}}
{{!}}}
{{{!}}
{{!}}{{Ордэн Святога Іаана Іерусалімскага, Расія}}{{!!}}{{Ордэн Белага арла, Рэч Паспалітая}}{{!!}}{{Ордэн Святога Станіслава, Польшча}}
{{!}}}
| вікісховішча = Stanisław Bohusz Siestrzeńcewicz
}}
'''Станісла́ў Бо́гуш-Сестранцэ́віч''' ({{ДН|3|9|1731}}, [[маёнтак]] [[Занкі]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павета]]<ref name="ehb">[[Генадзь Каханоўскі|Каханоўскі Г.]] Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў Іванавіч // {{Крыніцы/ЭГБ|2к}} С. 52.</ref> — {{ДС|1|12|1826}}) — беларускі<ref name="ehb"/> рэлігійны дзеяч, літаратар, навуковец.
 
== Біяграфія ==
Прадстаўнік пратэстанцкага шляхецкага роду [[Богуш-Сестранцэвічы|Богуш-Сестранцэвічаў]] гербу ўласнага, сын [[Іван Богуш-Сестранцэвіч|Івана]], [[старадуб]]скага кусташа, і Карнеліі з Адзінцовых, [[каталіцтва|каталічкі]] паводле веры.
 
Родным дзядзькам пісьменніка быў [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]].
 
=== Маладосць ===
Будучы кальвіністам, скончыў [[Слуцкая кальвінісцкая гімназія|Слуцкую гімназію]], працягваў навучанне ва ўніверсітэтах [[Каралявец|Караляўца]], [[Франкфурт|Франкфурта]], [[Амстэрдам]]а і [[Лондан]]а.
 
Служыў у пяхоце прускага войска, у літоўскай кавалерыі. У [[1761]] годзе пайшоў у адстаўку ў чыне капітана. За час службы ў войску не нажыў багацця, таму ўладкаваўся настаўнікам да [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У гэты час ён змяніў сваю веру і прыняў каталіцтва. Паспрыяць гэтаму маглі розныя прычыны: магчыма, гэта вяртанне да веры маці; альбо няўдалае каханне, калі дзяўчына не пажадала выйсці замуж за кальвініста, але і не дачакалася, пакуль ён зменіць веру<ref name="ehb"/>; або цікавасць каталіцкага ордэна піяраў да вельмі адукаванага маладога чалавека; або звычайна жаданне зрабіць кар'еру.
 
=== Кар'ера ===
[[Выява:Catholic Church in Malatyčy, Belarus.jpg|thumb|Касцёл Св. Станіслава, збудаваны ў [[Маляцічы, Магілёўская вобласць|Маляцічах]] С. Богуш-Сестранцэвічам]]
 
У [[1762]] годзе праслухаў курс багаслоўя ў галоўнай калегіі піяраў у [[Варшава|Варшаве]], у наступным годзе пасвечаны ў духоўнае званне. [[Пробашч]] у [[Бабруйск]]скай і [[Гомель|Гомельскай]] парафій.
 
[[3 кастрычніка]] [[1773]] — тытулярны біскуп Малінскі (''Mallus''), атрымаў празначэнне на [[Беларуская суфраганія|Беларускую суфраганію]] [[Віленская арцыдыяцэзыя|Віленскай арцыдыяцэзыі]].
 
У [[1780]] годзе [[Кацярына II]] звярнулася да папы [[Піюс VI, Папа Рымскі|Піюса VI]] па дазвол на стварэнне на [[Беларусь|Беларусі]] каталіцкага архібіскупства са сталіцай у [[Магілёў|Магілёве]] на чале з С. Богуш-Сестранцэвічам.
 
[[8 снежня]] [[1783]] года атрымаў прызначэнне на афіцыйна ўтвораную Ватыканам [[Магілёўская арцыдыяцэзыя|Магілёўскую арцыдыяцэзыю]]. Архібіскупства складалася з касцёлаў у [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Віцебская губерня|Віцебскай]] і [[Кіеўская губерня|Кіеўскай]] губернях, а таксама ў цэнтральнай частцы [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
[[Выява:Stanisłaŭ Bohuš-Siestrancevič. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (XX).jpg|thumb|Мармуровы бюст С. Богуш-Сестранцэвіча ў [[Пецярбург]]у]]
 
Заснаваў Магілёўскую друкарню ([[1774]]), у якой выдавалася духоўная і свецкая літаратура, урадавыя пастановы. З [[1780]] года жыў у Магілёве, дзе ў [[1783]] годзе адкрыўся заснаваны ім тэатр, кіраўніком якога быў А. Жукоўскі, мастаком — А. Главацкі.
 
З [[1801]] года і да канца сваіх дзён жыў у [[Пецярбург]]у. Апекваўся навукай і сам працаваў у галіне гісторыі, філялогіі, медыцыны і інш. У [[1813]] годзе прэзідэнт [[Вольнае эканамічнае таварыства|Вольнага эканамічнага таварыства]] і часова — прэзідэнт [[Расійская Акадэмія навук|Расійскай Акадэміі навук]].
 
Вёў паспяховую гаспадарчую дзейнасць: заснаваў бровар і суконную фабрыку, у яго працавалі друкары і дываноўшчыкі, меў цудоўную аранжарэю ў [[Буйнічы|Буйнічах]].
 
Да канца жыцця заставаўся архібіскупам Магілёўскім, мітрапалітам рымска-каталіцкіх цэркваў Расіі, адміністратарам Віленскай вакантнай епархіі, старшынёй рымска-каталіцкай духоўнай калегіі.
 
Кавалер ордэнаў [[ордэн Андрэя Першазваннага|Андрэя Першазваннага]], [[ордэн Аляксандра Неўскага|Аляксандра Неўскага]], крыжоў [[крыж Уладзіміра Вялікага|Уладзіміра Вялікага]] і [[крыж Ганны|Ганны]] першай ступені, Белага арла святога Станіслава і Яна Іерусалімскага.
 
Уласную маёмасць пакінуў сваякам; бібліятэку (3 тысяч тамоў), грашовыя сродкі (20 тысяч рублёў), розныя навуковыя рэчы і прылады — касцёлу Святога Станіслава ў [[Пецярбург]]у; дом у Магілёве — Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі. Ягоных слугаў нашчадкі мусілі вызваліць з прыгону.
 
Памёр на 96 годзе жыцця, і быў пахаваны ў касцёле Святога Станіслава ў Пецярбургу.
 
== Творчасць ==
Прыхільнік ідэй [[гуманізм]]у і [[асветніцтва]], спрыяў адкрыццю школаў на Беларусі, развіццю кнігадрукавання.
 
Аўтар вершаў, казанняў і іншых дыдактычных твораў. Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю «Гіцыя ў Таўрыдзе» ([[1783]]), а таксама трагедыю ў пяці дзеях «Ора» ([[1788]]).
 
У [[1793]] годзе ў Магілёве была выйшла кніга С. Богуш-Сестранцэвіча «Аб Заходняй Русі» (на [[польская мова|польскай мове]]). Пазней напісаў «Гісторыю Таўрыі» ([[1800]]), «Аб паходжанні славян і сарматаў» ([[1812]]). Апроч таго, у рукапісах пакінуў паэмы «Выратаваны кароль» і «Аб узяцці Ачакава», а таксама «Граматыку літоўскую»<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/803364.html 13 снежня 1919 года Пётр Крэчэўскі стаў старшынёй Рады БНР] // «[[Радыё Свабода]]», [[13 снежня]] [[2005]]</ref> — даследаванне пра [[беларуская мова|літоўскую (беларускую) мову]] і яе слоўнік.
 
Захапляўся помнікамі старажытнасці, збіраў манускрыпты.
 
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Іканаграфія Станіслава Богуш-Сестранцэвіча">
Выява:Stanisłaŭ Bohuš-Siestrancevič. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.jpg|Даўняя мініяцюра
Выява:Stanislovas Bogušas Sestšencevičius by Jonas Damelis.jpg|[[Ян Дамель]], [[1820]]
Выява:Stanisłaŭ Bohuš-Siestrancevič. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1827).jpg|Ю. Хрышчановіч, [[1827]]
Выява:Stanisłaŭ Bohuš-Siestrancevič. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1849).jpg|Ю. Хрышчановіч, [[1849]]
</gallery></center>
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Каханоўскі Г. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 16—19 стст. — Мн., 1984. — С. 11—22.
* Філіповіч І. Міфы і праўда аб Магілёве. — Магілёў, 1993. — С. 77—79.
* {{Крыніцы/ЭГБ|2}}
* Яцкевіч З. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч // «Веснік Магілёва», 11 снежня 1992.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Stanisław Bohusz Siestrzeńcewicz}}
* {{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = | url = http://www.csgpb.mogilev.by/Famous/26Bogush.html| загаловак = Богуш-Сестранцэвіч С.| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = Сайт Магілёўскай абласной бібліятэкі| дата = 12 студзеня 2011 | мова = | каментар = }}
* {{Спасылка | аўтар = [[Святлана Марозава|Святлана Марозава]]. | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = | url = http://belchrist.narod.ru/pages/2_cark_lid/use/19-20/bogush.htm| загаловак = Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = Сайт «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа»| дата = 12 студзеня 2011 | мова = | каментар = }}
{{Магілёўскія архібіскупы}}
 
[[Катэгорыя:Члены Акадэміі Расійскай]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Слуцкай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу]]
{{DEFAULTSORT:Богуш-Сестранцэвіч, Станіслаў}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 3 верасня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1731 годзе]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай навукі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:архібіскупы магілёўскія ]]
[[Катэгорыя:Постаці Магілёва]]
[[Катэгорыя:Памерлі 1 снежня]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1826 годзе]]