Магілёў: Розніца паміж версіямі

78 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
Сярод млекакормячых лесапарку сустракаюцца [[вавёрка звычайная|вавёрка]], [[крот]], [[вожык звычайны|вожык]], на ўскраінах горада сустракаецца заяц, вядомы выпадкі заходу ў горад [[лось|лася]], [[янотападобны сабака|янотападобнага сабакі]]. З [[драпежныя|драпежнікаў]] сустракаюцца [[гарнастай]], чорная тхара, [[ласка]]. Часам у межах горада на вадаёмах паяўляюцца бабры. Шматлікія [[пацукі]] (чорны і шэры), мышы (хатняя, палявая, лясная), палёўка (рыжая, звычайная).
 
Багатая арнітафауна. Па колькасці асобін першае месца належыць вераб'ям ([[верабей палявы|палявы]], [[верабей дамавы|дамавы]]), часцей сустракаюцца галкі, гракі[[грак]]і, вароны, сарокі, сініцы, шпакі, сустракаецца голуб шызы, на пойменных азёрах-старыцах — вадаплаўныя. Зімою ў горад прылятаюць сойкі, снягіры, свістаці. У парках і садах прабываюць: дрозд-рабіннік, зяблік, мухалоўка-стракатка, салавей, канаплянка, зелянушка, садавая слаўка, шчыгол, гарыхвостка. У наваколлі горада гняздуюцца белы бусел, палявы жаваранак, зязюля, круцігалоўка, у пойме Дняпра — чайка звычайная, берагавая ластаўка, пліска белая, кнігаўка і іншыя пароды<ref>Птушкі паркаў і садоў Магілёўшчыны. Іх ахова // Радзімазнаўства. — Магілёў, 1992. — Вып. 6. — С. 163</ref>.
 
Рыбы прадстаўлены некалькімі сем'ямі. Пераважаюць карпавыя: [[плотка]], [[верхаводка]], [[лешч]], [[карась]], ялец. Сустракаюцца [[акунь звычайны|акунь]], [[шчупак звычайны|шчупак]], галец.
 
З паўзуноў і земнаводных водзяцца [[вуж звычайны|вужы]], [[яшчаркі]], [[жабы]], [[рапухі]].
 
У горадзе і наваколлі сустракаюцца прадстаўнікі жывёльнага свету, якія занесены ў [[Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь|Чырвоную кнігу]] і патрабуюць аховы. З адзначаных для Магілёўшчыны ахоўваемых жывёл у прыгараднай зоне могуць сустракацца: з млекакормячых — [[барсук]]; з птушак — чорнаваллёвая гагара, звычайны зімародак, [[пустальга звычайная|звычайная пустальга]], [[шэры саракуш]]; з земнаводных і паўзуноў — балотная чарапаха, мядзянка; з рыб у Дняпры і яго прытоках — [[рыбец]], [[вусач]]; з [[насякомыя|насякомых]] — [[матылі]].
 
== Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел ==
69 627

правак