Розніца паміж версіямі "Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»"

няма тлумачэння праўкі
(tagged isolated of cluster сірата0.)
{{Музей
'''Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»''' — створаны [[31 снежня]] [[1986]] г. ў г.[[Заслаўе]] паводле пастановы Савета Міністраў БССР на базе Заслаўскага гісторыка-археалагічнага запаведніка (заснаваны ў 1967 г.). Музеем-запаведнікам кіравалі Т.Г.Гаранская, A.M.Калбаска, Т.С.Скрыпчанка, А.М.Краснова, А.К.Рак, А.Л.Строганаў, А.П.Харак. З 2005 г. дырэктар М.М.Паграноўскі.
|назва = Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»
|sort = Заслаўе
|арыгінал =
|выява =
|памер =
|подпіс =
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec =
|region =
|CoordScale =
|профіль = комплексны
|дата=31 снежня
|заснаваны =1986
|падпарадкаваны = упраўленне культуры Мінаблвыканкама.
|месцазнаходжанне=[[Мінская вобласць]], [[горад Заслаўе|г. Заслаўе]], вул. Рынкавая, 1, 223036
|наведвальнікі =
|фонд = 11 976
|агульная плошча =1961,7
|выставачная плошча=535,19
|плошча запаснікаў =500
|дырэктар = М. М. Паграноўскі
|праезд =
|тэлефон = (+ 017) 544-11-70, 544-11-52
|адкрыты = 9.00–17.00, акрамя панядзелка
|білет =
|спасылка =
|Commons =
}}
'''Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»''' — створаны [[31 снежня]] [[1986]] г. ў г.[[Заслаўе]] паводле пастановы [[Савет Міністраў БССР|Савета Міністраў БССР]] на базе Заслаўскага гісторыка-археалагічнага запаведніка (заснаваны ў 1967 г.). Музеем-запаведнікам кіравалі Т. Г. Гаранская, A. M. Калбаска, Т. С. Скрыпчанка, А. М. Краснова, А. К. Рак, А. Л. Строганаў, А. П. Харак. З [[2005]] г. дырэктар М. М. Паграноўскі.
 
Прадстаўляе складаную сістэму гістарычна, тэматычна і функцыянальна аб'яднаных паміж сабой аб'ектаў і ахоўных тэрыторый. Ахоўная зона плошчаю 113 га уключае [[Заслаўскі замак]] ([[гарадзішча «Вал»]]) з [[Спаса-Праабражэнская царква, Заслаўе|былым кальвінскім зборам]] 2-й палавіны 16 — пачатку 17 ст. (у 19 — пачатку 20 ст. і з 1990 г. Спаса-Праабражэнская царква), [[гарадзішча «Замэчак»]] (летапісны Ізяслаў) 10—11 ст., курганныя могільнікі 10 — 11 ст., [[касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Заслаўе|касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] (1774), рэшткі [[сядзіба Заслаў|сядзібы Заслаў]] 17—19 ст. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца музейна-выставачны комплекс, [[этнаграфічны комплекс «Млын»]], [[музей «Дот»]] і дзіцячы [[Музей міфалогіі і лесу]].
 
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 11 976 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4561 адзінку. Плошча экспазіцыі 503 м², выставачнай залы — 131 м².
 
Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак з раскопак на тэрыторыі горада і яго наваколля (1967-86 гг.), ткацтва, керамікі і шкла, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод найбольш цікавых экспанатаў калекцыя маляваных дываноў, якая налічвае 130 адзінак, з іх 30 зроблены Я.Драздовічам. У калекцыі жывапісу і графікі захоўваецца збор мастацкіх твораў [[В. Маркавец|В. Маркаўца]], [[В.Сташчанюка Сташчанюк]]а, [[Г. Вашчанка|Г. Вашчанкі]] і інш.
 
Музейна-выставачны комплекс адкрыты для наведвання ў [[1992]] г. У зале [[габелен]]аў прадстаўлены творы беларускіх мастакоў [[В.Дзёмкінай Дзёмкіна]]й і [[Ю.Піскуна Піскун]]а «Рагнеда», «Полацкія званы» (абодва 1991 г.), «Малітва» (1992 г.). Тэма гісторыі [[Полацкае княства|Полацкага княства]] і Заслаўя перадаецца праз вобразы [[Рагнеда|Рагнеды]] і [[Ізяслаў Полацкі|Ізяслава]]. Зала «Музыка вячорак» знаёміць з музычнай культурай беларускіх вёсак і мястэчак. Экспануюцца музычныя інструменты, сабраныя з усёй Беларусі і аб'яднаныя ў вясельныя гурты: гармонікі[[гармонік]]і, [[цымбалы]], [[скрыпка|скрыпкі]], [[жалейка|жалейкі]], [[бубен|бубны]]. У выставачнай зале праводзяцца часовыя абменныя выстаўкі з фондаў музеяў і прыватных творчых майстэрняў Беларусі.
 
== музей «Млын» ==