Мірскі замак: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі |
Павел Петро (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |

Радок 16:
Пабудаваны ў пач. [[16 ст.]] магнатам [[Юрый Іванавіч Іллініч|Ю. І. Іллінічам]]. З [[1568]] належаў князям [[род Радзівілаў|Радзівілам]], у [[19 ст.]] [[род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнам]] і Святаполк-Мірскім<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469</ref>.
Замак у плане блізкі да [[квадрат]]а са стараной каля 75 м. па вуглах мае пяціпавярховыя вежы вышынёй 25—27 м, якія выходзяць за межы сцен. Пятая вежа — шасціпавярховая з уязной брамай<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437</ref>.
Помнік удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, якія толькі праносіліся ў свой час па шматпакутнай беларускай зямлі: пачынаючы з [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|руска-польскай 1654-67 гг.]] і да [[Вайна 1812 года|руска-французскай 1812г.]]<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 43</ref>, неаднойчы быў аб'ектам аблог і штурмаў. Быў пашкоджаны ў [[1665]] і [[1706]], пасля адноўлены ў пач. [[18 ст.]] Пасля зноў моцна пашкоджаны ў [[1794]], пасля чаго ў канцы 18 ст. заняпаў. У [[1812]] пад сценамі замка адбыўся бой паміж французкай кавалерыяй маршала [[Луі Даву|Л. Даву]] і ар'ергардам 2-й рус. арміі — казацкай конніцай [[Мацвей Іванавіч Платаў|М. І. Платава]]<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469</ref>.
Радок 65 ⟶ 67:
Архітэктура Мірскага замка XVI стагоддзя мела рысы беларускай позняй [[готыка|готыкі]]. Замак быў выкананы ў выглядзе квадратнага ў плане збудавання з выступаючымі па кутах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 м. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Таўшчыня сцен дасягала 3 м пры вышыні каля 13 м. Шматлікія падзямеллі замка стваралі складаную сістэму дапаможных памяшканняў, якія ў цэлым па плошчы пераўзыходзілі ў некалькі разоў наземную частку збудавання. Усе вежы замка зроблены аднолькава: 4-гранная аснова, 8-гранны [[купал]], які звужваецца ўверх.
Квадратны план веж і размяшчэнне іх за вонкавай лініяй сцен стваралі магчымасць весці абстрэл
Абарончыя элементы Мірскага замка акрамя свайго прамога прызначэння займаюць значную ролю ў дэкаратыўным афармленні збудавання. Нагадваючы пра суровыя ваенныя часы, яны ў той жа час надаюць архітэктуры замка святочнасць, урачыстасць. Невядомыя дойліды здолелі стварыць замест жаданай замоўцам «дэманстрацыі сілы» несмяротную «імпрэзу прыгажосці»<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 12</ref>.
Радок 192 ⟶ 194:
{{Цытата |''Ды Графіч, радня хоць далёка Гарэшкаў,
Багаты сусед, калі выйшаў з апекі,
Паніч дзіўнаваты, муры спадабаў,
Як вярнуўся сюды з падарожы,
Бо, кажа, гатыцкае архітэктуры, харошы;
Дарма, што Суддзя з дакументам пераконаваў потым,
Што той архітэктар быў віленскім майстрам, не готам.''|[[Адам Міцкевіч]] "Пан Тадэвуш", пераклад [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]]}}
Замак уяўляе сабой [[квадрат]]ны ў плане будынак з выступаючымі па вуглах магутнымі [[вежа]]мі вышынёй каля 25 [[метр]]аў. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца брамнай, і калісьці мела пад'ёмны [[мост]] праз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метраў пры вышыні каля 13 м, а добра прадуманая сістэма з двух шэрагаў байніц забяспечвала кругавы абстрэл (пазней, пры будаўніцтве палаца, шматлікія байніцы замянілі скляпеністымі [[Акно|вокнамі]]). Шырокія сутарэнні замка ўтвараюць складаную і шырокую сістэму дапаможных памяшканняў, па плошчы праўзыходную наземную частку будынка ў некалькі разоў. Сувязі паміж абарончымі вежамі па сценах і баявых галерэях былі арганізаваны так, каб заблытаць упершыню трапіўшага туды чужаніцу<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40</ref>.
У пластычным афармленні замка выкарыстаны простыя, але характэрныя для беларускай готыкі выяўленчыя сродкі: гатычная муроўка (чаргаванне тычка і лажка) з умураванымі камянямі і вьпсарыстаннем [[клінкер]]най цэглы, падзел сцен разнастайнымі па форме атынкаванымі нішамі, арваментальныя цагляныя паясы<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 437</ref>.
Багацце і разнастайнасць архітэктурных дэталяў Мірскага замка, яго маляўнічасць, у яшчэ большай ступені ўзмацняліся каляровым афармленнем. Унутраныя плоскасці ніш, цяг і паясоў былі абтынкованы ў белы колер, што ў спалучэнні з цёмначырвонай фактурай асноўнага поля цагляных сцен і цёмнымі плямамі [[амбразура]]ў, у значнай ступені спрыяла выразнасці яго архітэктуры<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12">А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12</ref>. Некаторыя даследчыкі лічаць, што арнаментальнае аздабленне Мірскага замка, таксама, як арнамент [[Беларускі нацыянальны касцюм|народнага адзення]], было заклікана адагнаць злых духаў і абараніць гаспадароў ад злога лёсу<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41 </ref>.
Радок 207 ⟶ 211:
Сама сцяна складаецца з трох пластоў — двух вонкавых, выкладзеных змяшаным мурам, паміж якімі выраблена забутовка дробным каменем і цагляным боем на вапнавым цесце. Гэты прыём выдатна сябе апраўдаў — забутоўка і раствор з часам ператварыліся ў суцэльны маналіт вялікай трываласці. Перавязка цаглянага мура ў Мірскім замку ажыццяўляецца чаргаваннем у кожным гарызантальным шэрагу тычка з лажком. Па вертыкалі кожны тычок знаходзіцца паміж лажкамі сумежных шэрагаў<ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.11</ref>.
Асабліва арыгінальна зроблена прылада сярэдняга бою замкавых сцен. Усе чатыры сцены на вышыні каля 9 метраў ад зямлі праразаліся
Па перыметры сцен на вышыні каля 8 м ад зямлі праходзіць арнаментальны цагляны пояс шырынёй каля 70 см з шасці радкоў цаглянага мура. Некаторыя цагліны маюць клеймы цагельнікаў<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437</ref>. Верхні і ніжні шэрагі — цэгла, пакладзеныя на кут у выглядзе традыцыйнага [[парэбрык]]а. Паміж імі праходзіць паласа заглыбленага мура. Гэты пояс, пабелены [[вапна]]й, выразна вылучаўся на чырвоным фоне цаглянай сцяны, як і іншы арнаментальны пояс, які ўпрыгожваў самы яе верх<ref name="ReferenceB"/>.
=== Асаблівасці архітэктуры вежаў ===
Акцэнт у мастацкім афармленні Мірскага замка быў зроблены на вежах. Архітэктурная апрацоўка іх фасадаў будуецца на чаргаванні рознай формы і велічыні дэкаратыўных [[ніша|ніш]] і арнаментальных паясоў<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 437</ref>. Гэты прыём меў шырокае распаўсюджанне ў беларускай архітэктуры [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] (у [[франтон]]ах [[Царква Святога Міхаіла, Сынкавічы|Сынковічскай]] і [[Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Мураванка|Маламажэйкаўскай]] цэркваў). Нягледзячы на тое, што ўсе пяць веж Мірскага замка стылістычна і канструктыўна вельмі блізкія адна да адну, ніводная з іх не паўтарае другую<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12"/>.
Вежы замка зроблены аднолькава: чатырохкантовая аснова і васьмігранны звужваючыся верх. Архітэктурная апрацоўка фасадаў заснавана на чаргаванні розных па форме і памерам дэкаратыўных [[ніша|ніш]], цяг і арнаментальных паясоў. Такі прыём быў шырока распаўсюджаны як у грамадзянскім, так і ў культавым беларускім дойлідстве [[XVI ст.]]<ref name="ReferenceB"/>
Радок 247 ⟶ 251:
== Археалагічныя даследванні замка ==
Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі замка праводзілі [[Юзаф Ядкоўскі|Ю. Ядкоўскі]] ([[1912]]), [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў|М. Ткачоў]] ([[1972]]), [[Алег Анатольевіч Трусаў|А. Трусаў]] ([[1980]]—[[1984|84]], [[1991]]; у [[1982]] з [[Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі|І. Чарняўскім]])
У час раскопак 1972 года вывучаны рэшткі мураванага [[барбакан]]а канца 16 — пач. 17 ст., які зяаходзіўся перад галоўнай брамай. Было высветлена, што падковападобная цагляная сцяна ў плане мела таўшчыню 1,25 м.
У вытку далейшых раскопак ускрыта плошча каля 4000 м2 пл. Культурны пласт мае таўшчыню ад 0,2—0,3 каля м каля замкавых сцен да 1 м. у паўднёва-заходняй частцы двара. Высветлена, што на месцы мураванага замка ў другой палове 15 ст. існавала паселішча, якое знішчана ў выніку пажару, пра што сведчыць вугальная праслойка. Знойдзены развал глінабітнай сцяны, складзенай з гаршковай кафлі, шмат непаліванай керамікі 15 — пач. 16 ст. На месцы паселішча ў пач. 16 ст. будаўнікі зрабілі насып з пяску і гліны таўшч. ад 0,2 да 1 м і на ім збудавалі замак, падмуркі якога заглыблены на 4—5 м. Земляныя валы і бастыёны вакол замка былі насыпаны ў больш познія часы з гліны, пяску і культурнага пласта 16 ст.
У 1981—84 адкрыты падмуркі і рэшткі сцен аднапавярховых прыбудоў канца 16 — пач. 17 ст. каля паўднёвай і заходняй замкавых муроў. На поўнач ад замка прасочаны рэшткі цагляных слупоў 17 ст., размешчаных парамі, якія былі апорамі для мастка, што вёў з парадных дзвярэй 2-га паверха паўднёвага корпуса ў парк, што размяшчаўся за валамі бастыёнаў. На захад ад замка выяўлены развал печы, у якой у 16 ст. абпальвалі цэглу.
Знойдзены керамічныя люлькі, гаршкі, макотры, міскі, талеркі, рынкі, збаны, кубкі, буйнапамерная цэгла, дахоўка (з дэкаратыўным шыпам, у тым ліку і зялёнапаліваная, плоская і хвалістая), шкляныя кварты, пляшкі, келіхі, чаркі, металічныя нажы, падковы, спражкі, шпоры, відэльцы, ключы, замкі, манеты, гарматвыя ядры, вял. колькасць кафлі (тэракотавая, зялёная паліваная, паліхромная, а таксама сцянная, вуглавая, гзымсавая, паясковая, кафля-дахоўка, кафля-медальён і інш.). Знаходкі мелі вялікае значэнне пры распрацоўцы праекта рэстаўрацыі замка<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437-438</ref>.
== Лягенды і паданні Мірскага замка ==