Розніца паміж версіямі "Ісакрат"

266 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Ісакрат''' (436 да н.э.338 да н.э.) — старажытнагрэчаскі прамоўца, настаўнік рыторыкі і ...')
 
'''Ісакрат''' ([[436 да н.э.]]–[[338 да н.э.]]) — старажытнагрэчаскі прамоўца, настаўнік [[рыторыка|рыторыкі]] і публіцыст. Стваральнік тэорыі класічнай антычнай прозы, увёў падзел на мовы паэтычную і празаічную. Каля 390 да н.э. заснаваў у Афінах школу рыторыкі — прататып агульнаадукацыйнай школы; яе праграму выклаў у прамовах супраць сафістаў. Прыхільнік прамакедонскай партыі і прапагандыст яе праграмы ("Панегірык", 386; "Арэапагетык", 355; "Панафінейская прамова", 342-339). Лічыў манархію лепшай формай дзяржаўнага кіравання. Пасля разгрому грэкаў у 338 г. да н.э. каля Херанеі македонцамі на чале з Філіпам II Ісакрат скончыў жыццё самагубствам. Захавалася 21 яго прамова (у т.л. 6 судовых) і 9 лістоў.
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Ананімны ўдзельнік