Бутаўт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pavkot (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Бутаўт Кейстутавіч''' (у хрышчэнні ''Генрых'') (памёр пасля 1381), сын Кейстута і Б...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:54, 20 красавіка 2013

Бутаўт Кейстутавіч (у хрышчэнні Генрых) (памёр пасля 1381), сын Кейстута і Біруты

Быў князем драгічынскім. У 1365 годзе перайшоў на бок Тэўтонскага Ордэну, ахрысціўся ў каталіцтва ў Кёнігсбергу, потым удзельнічаў у няўдалым паходзе войск Ордэна на Вільню. Дзесьці паміж жніўнем 1365 і 1368 годзе прыбыў на двор імператара і чэшскага караля Карла IV у Празе, ад якога атрымаў тытул герцага і землі ва ўладанне. Узгадваецца ў атачэнні імператара да 1378 году. Апошні раз узгадваецца ў крыніцах у 1381, у паведамленні пра уцёкі з Літвы ягонага сына Вайдуты, які таксама прыняў каталіцкі хрост і накіраваўся на двор чэшскага караля. Пахаваны ў аўгустыніянскім касцёле св. Тамаша ў Празе.

Літаратура

Rowell, S. C. (June 1996). "Unexpected Contacts: Lithuanians at Western Courts, c. 1316–c. 1400". English Historical Review 111 (442): 567–570. ISSN 0013-8266.

Fijałek Jan , Wnuk Kiejstuta Jan książe drohiczinski kustosz i kanonik krakowski, drugi rektor Uniwersytetu Jagiellońskiego. Kwartalnik Historyczny 1914, Lwów 1914, s.181–197.