Італія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65:
Сучасная Італія ўтварылася ў [[1861]] г., пад кіраўніцтвам караля [[Сардзінія|Сардзініі]] [[Віктор Эмануіл II|Віктора Эмануіла II]]. Дагэтуль Італія складалася з шматлікіх незалежных дзяржаў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: [[Эмілія-Раманья]], [[Фрыулі-Венецыя-Джулія]], [[Лігурыя]], [[Ламбардыя]], [[П'емонт]], [[Трэнціна Альто-Адзіджэ]], [[Вале-д'Аоста]] і [[Венета]]. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны: [[Абруца]], [[Лацыё]], [[Марке]], [[Малізэ]], [[Таскана]] і [[Умбрыя]]. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: [[Апулія]], [[Базіліката]], [[Калабрыя]] і [[Кампанія]]. Астатнія два рэгіёны — гэта астравы [[Сіцылія]] і [[Сардзінія]].
Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў [[Рымская Імперыя|Рымскай Імперыі]]. Сучасная Італія з'яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідараў [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]].
 
== Прыродна-рэсурсны патэнцыял ==
{{main|Прыродна-рэсурсны патэнцыял Італіі}}
Забяспечанасць прыроднымі рэсурсамі, ў асаблівасці паліўнымі, вельмі малая.
 
'''Энергетычнымі''' рэсурсамі краіна забяспечана толькі на 15-17%. Радовішчы каменнага вугалю размешчаны на Сардзініі, у Таскане, Умбрыі, на Калабрыі; нафты - на Сіцыліі, Паданскай нізіне, усходнім узбярэжжы Цэнтральнай Італіі; прыроднага газу - на Паданскай нізіне, шэльфе Адрыятычнага мора.
 
'''Металічныя рэсурсы.''' Нязначныя (агульныя запасы 54 млн т) радовішчы жалезных руд размешчаны на Сіцыліі, каля г. Аўгуста, а таксама на в. Эльба і (пірыт) ў Таскане. Значна большыя запасы поліметалічных руд (свінцова-цынкавыя з дамешкам серабра) і руд каляровых металаў (баксіты Акуніі, сурма Сардзініі, уран Лігурыі і Цэнтральнай Італіі). Сусветнае значэнне маюць запасы кінавары (руда на ртуць), размешчаныя ў Таскане.
 
Некаторыя раёны багатыя на '''будаўнічую сыравіну''', у прыватнасці мармур (Карара), граніты і туфы.
 
'''Гідрарэсурсы''' большасцю сканцэнтраваны на поўначы Італіі, дзе з гэтай прычыны і сканцэнтраваны асноўныя магутнасці ГЭС і каляровай металургіі (выплаўка рафініраваных металаў).
 
'''Кліматычныя рэсурсы''' вызначаюцца вялікай працягласцю тэрыторыі краіны з поўначы на поўдзень, спецыфікай рэльефу і вятроў, з прычыны чаго поўнач і Паданская нізіна адносяцца да ўмеранага тыпу клімата, а астатняя частка - да сяроджземнаморскага. Гэта адбіваецца на спецыялізацыі сельскай гаспадаркі розных частак краіны і дазваляе вырошчваць культуры як сяродземнаморскія, так і ўмеранага пояса. Гэтаму спрыяюць '''глебы''': на поўначы і на Паданскай нізіне -ў асноўным бурыя лясныя, а ў даліне р. По - алювіяльныя, а на астатняй тэрыторыі - карычневыя глебы субтропікаў.
 
'''Лясы''' займаюць каля 20% тэрыторыі і сканцэнтраваны большай часткай на поўначы (хвойныя), дзе маюць вялікае прыродаахоўнае значэнне.
 
'''У цэлым тэрыторыя краіны''' можа быць ахарактарызавана як спрыяльная для жыццядзейнасці людзей.
 
 
== Насельніцтва ==