Уранаметрыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Выява:Uranometria titlepage.jpg|thumb|Тытульны ліст «Уранаметрыі». З Бібліятэкі Ваенна-марской абсерв...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Uranometria titlepage.jpg|thumb|Тытульны ліст «Уранаметрыі». З Бібліятэкі Ваенна-марской абсерваторыі ЗША]]
'''«Уранаметрыя»''' ({{lang-la|Uranometria}}) — [[атлас зорнага неба]], складзены [[Іаган Баер|Іаганам Баерам]]. Быў упершыню апублікаваны ў [[Аўгсбургу]] (Германія) ў [[1603]] годзе з поўнай назвай {{моваlang|la|Uranometria: omnium asterismorum continens schemata, nova methodo delineata, aereis laminis expressa}} (прыкладна, {{lang-be|Уранаметрыя, укладзеная з схемамі ўсіх сузор’яў, нарысаваных паводле новага метаду і выяўленых гравіроўкай на медзяных пласцінах}}). Само слова «Уранаметрыя» паходзіла ад [[Уранія|Ураніі]], музы астраноміі, а таксама грэчаскага слова {{моваlang|el|uranos oυρανός}}, якое азначала [[неба]] або нябёсы. Літаральна «Уранаметрыя» перакладаецца як «вымярэнне неба» (параўнайце з «геаеэтрыяй» — «вымярэнне зямлі»).
 
Уранаметрыя была першым атласам, які апісваў усю [[нябесная сфера|нябесную сферу]]. Арыгінальнае выданне ўтрымлівала 51 старонку: яны былі выкананыя гравіроўкай на медзяных пласцінах. На першых 48 старонках былі выяўленыя 48 сузор’яў [[Пталемей|Пталеея]], на 49-й — 12 новых сузор’яў на далёкім поўдні, пра якія Пталемей не мог ведаць. Апошнія дзьве старонкі змяшчалі планісферы пад загалоўкамі {{мова|la|Synopsis coeli superioris borea}} і {{моваlang|la|Synopsis coeli inferioris austrina}} («Агляд паўночнага паўшар’я» і «Агляд паўднёвага паўшар’я»).
 
Ва «Уранаметрыі» ўпершыню былі прынятыя абазначэнні паводле літар грэчаскага алфавіту. Гэтыя абазначэнні, вядомыя як абазначэнні Баера, выкарыстоўваюцца і сёння. Баерам былі прапанаваныя і новыя сузор’і, якія ўваходзяць у склад 88 сучасных сузор’яў.