Афелія (спадарожнік Урана): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Афелія''' (анг. Ophelia) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 20 сту...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:39, 23 красавіка 2013

Афелія (анг. Ophelia) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 20 студзеня 1986 па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 8. Не была даступная для назіранняў, пакуль касмічны тэлескоп «Хабл» не атрымаў адпаведныя выявы ў 1997 годзе. Названая ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Гамлет». Таксама пазначаецца як Уран VII.

За выключэннем арбіты, радыуса ў 23 км і геаметрычнага альбеда 0,08, аб Афеліі практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Афелія выглядае як даўгаваты аб'ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,3.

Афелія выконвае ролю спадарожніка-пастуха на знешнім краі кольца Эпсілан Урана. Арбіта Афеліі размяшчаецца ўнутры сінхроннай арбіты Урана, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл.