Аляксандра Мікалаеўна Гесь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
'''Аляксандра Мікалаеўна ГЕСЬ''' ({{ДН|1|2|1940}}, в. Гусакі, [[Нясвіжскі раён]] — {{ДС|17|3|2011}}) — беларускі гісторык.
 
== Біяграфія ==
Скончыла [[БДУ]] (1967). Настаўнічала, з 1975 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1991 у БелНДІ дакументазнаўства і архіўнай справы, з 1995 у Нацыянальным архіве Беларусі. Даследуе нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі ў 1920-30-я г., гісторыю археаграфіі, архівазнаўства і літаратуры Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячаў беларускага Адраджэння, пытанні беларусізацыі. Адзін з аўтараў і складальнікаў зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Хроніка найважнейшых падзей гісторыі КПБ» (ч. 3, 1980), «Камуністычная партыя Беларусі ў рэзалюцыях і рашэннях з'ездаў і пленумаў ЦК» (т. 1-3, 1983-85), «Па волі народа: 3 гісторыі арганізацыі БССР і стварэння КПБ», «К. Каліноўскі: 3 друкаванай і рукапіснай спадчыны» (абодва 1988), «Ідэалагічная дзейнасць Кампартыі Беларусі» (ч. 1, 1990), «Антон Луцкевіч: матэрыялы следчай справы НКУС Беларусі» (1997), «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001) і інш.; адзін з аўтараў кнігі «Памяць» Нясвіжскага раёна (2001).