Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 1:
[[File:Voltaire.jpg|thumb|[[Вальтэр]] — першы гістарыёграф [[францыя|Францыі]]]]
'''Гістарыягра́фія''' (ад {{lang-el|словаў}} ιστορία (гісторыя) і γράφω (пісаць): 1) працэс напісання гістарычных твораў; 2) сукупнасць даследаванняў па гісторыі, аб'яднаных агульнымі рысамі: тэматыкай, праблематыкай, паходжаннем і г. д.; 3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае развіццё [[гісторыя|гістарычнай навукі]] і гістарычнай думкі. Гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з'явы, разглядае працэс удасканалення
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна ўключае ў сябе выяўленне такіх важных акалічнасцяў, як: працэс накаплення і тлумачэння фактаў мінулага; ідэі, канцэпцыі, тэорыі і традыцыі, якія існавалі ў гісторыяпісанні; развіцця і распаўсюджання гістарычных ведаў; сувязь гісторыі з грамадскімі працэсамі, навукай і адукацыяй; удасканаленне філасофіі і метадалогіі [[Гісторыя|гісторыі]] і г. д.
Радок 13:
== Этапы развіцця ==
Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння ([[Цыцэрон]], [[Франчэска Патрыцы]], [[Жан Бадэн]] і інш.). Аднак само паняцце «гістарыяграфія» ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII—XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак [[гісторыя]]й ([[Аналы|аналістыка]], [[летапіс]]анне), а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі ''
Да пач. XIX ст. з набыццём [[гісторыя]]й навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Такія простыя формы апісання мінулага гісторыі набылі назву гістарыяграфіі, але яны не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму [[Ё. Г. Дройзен]], [[М. В. Каяловіч]], Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў [[XX стагоддзе н.э.|XX ст.]] Дзякуючы працы брытанскага даследчыка [[Робін Джордж Колінгвуд|Р. Дж.
У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых устаноў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).
|