Стараверства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 30 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q223710 (translate me)
Радок 23:
Беларусь была адной з краін, куды стараабрадцы ўцякалі ад праследу маскоўскіх уладаў. Найбуйнейшыя пасяленні старабрадцаў у Беларусі склаліся і да нашага часу захаваліся ў шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці, ў Бабруйску і Бабруйскім раёне і г.д. Дзяржаўная мяжа давала абарону ад праследу, але не заўсёды надзейную: за [[Кацярына II|Кацярынай II]] расійскія войскі ладзілі адмысловыя [[карныя паходы на Ветку]]. На Беларусі стараабрадцы вольна друкавалі кнігі ў Гродне, Вільне, Супраслі, Магілёве; тыя кнігі потым таксама таемна распаўсюджваліся ў Расіі, дзе былі забаронены.
 
Старабрадцы ў Беларусі ўтвараюць адмысловую [[этнаканфясійнаяэтнаканфесійная група|этнаканфясійнуюэтнаканфесійную групу]] рускіх, якая выразна ўсведамляе сваю самастойнасць ад астатніх рускіх (як тых, што жывуць у Расіі, так і тых, што прыехалі ў Беларусь). У якасці этноніму адзначанае выкарыстанне тэрміну "маскаль", (прынамсі - на Віцебшчыне) - як навакольнымі беларусамі, так і ў якасці саманазову. На поўдні Беларусі беларускае атачэнне выкарыстоўвае абразлівы тэрмін "кацап" (ка(к)цап - "цап" па-ўкраінску казёл, таму што стараверы прынцыпова не галіліся і нават не стрыглі бароды і вусы), які ў апошнія часы некаторымі нашчадкамі стараабрадцаў выкарыстоўваецца таксама як саманазоў.
 
Стараабрадцы захоўвалі архаічныя рускія гаворкі (у тым ліку даследчыкі адзначалі адмысловыя маскоўскія архаічныя рысы), якія не зазналі наступных змен, характэрных для рускай мовы і гаворак метраполіі. Але затое - трапілі пад беларускі ўплыў (а месцамі адбыўся і поўны пераход на беларускую мову, пры захаванні нацыянальнага самаўсведамлення).