Пчалярства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Beekeper collecting swarm.jpg|thumb|Лоў пчалінага рою]]
'''Пчаля́рства''' — галіна [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]], гадоўля меданосных [[Пчолы|пчол]] і атрыманне ад іх [[мёд]]у, [[воск]]у і іншых прадуктаў пчалінай жыццядзейнасці. Пчалярства мае важнае значэнне для [[Пылок|апылення]] і падвышэння ўраджайнасці культурных і дзікіх [[Кветкавыя|кветкавых раслін]].
 
==Гісторыя==
Найстаражытнейшыя выявы зборшчыкаў [[мёд]]у былі знойдзены ў [[пячора]]х на тэрыторыі [[Афрыка|Афрыкі]] і [[Іспанія|Іспаніі]]. Іх адносяць прыкладна да 7 тысячагоддзя да н. э. Трэба меркаваць, што здабыча мёду дзікіх [[пчолы|пчол]] з'явілася яшчэ раней, шырока практыкавалася ва ўсім свеце, але месцам узнікнення пчалярства лічыцца [[Міжземнае мора|Міжземнамор'е]]. Гэта часткова падцвярджаецца тым, што з 20 тысяч відаў пчол пчаляры выкарыстоўваюць толькі некалькі дзесяткаў, прычым найбольш распаўсюджаны меданосныя пчолы з [[Еўропа|Еўрапейскага кантынента]], [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]] і Паўночнай [[Афрыка|Афрыкі]]. Важным з'яўляецца падцверджанне [[археалогія|археалагічнымі]] матэрыяламі.
 
Вядома выява на сцяне храма сонца часоў фараона Ніусера ([[2458 да н.э.|2458]] — [[2422 да н.э.|2422]] гг. да н. э.) у [[Старажытны Егіпет|Старажытным Егіпце]], на якой выбіты рабочыя, якія абкурваюць дымам пчаліныя соты. Відавочна, пчалярства ўзнікла ў Старажытным Егіпце значна раней. Мёд выкарыстоўваўся для саладжэння, у рытуальных мэтах, а таксама як антысептык. [[Воск]] быў незаменны ў працэсе ліцця [[бронза|бронзы]]. Найстаражытнейшы пчальнік быў знойдзены [[археалогія|археолагамі]] на тэрыторыі [[Ізраіль|Ізраіля]]. Мяркуецца, што яму больш за 3000 гадоў.
 
Старажытныя пчаляры выкарыстоўвалі для заваблівання пчаліных рояў [[кераміка|керамічны]] посуд, плеценыя вуллі з [[салома|саломы]] і галля, абмазаныя [[гліна]]й. У Старажытным Егіпце яны мелі [[цыліндр]]ычную форму. Такія вуллі каштавалі даволі дорага, але яшчэ больш каштоўным лічыўся вопыт саміх пчаляроў, без якога спробы развядзення меданосных пчол былі марнымі. Так, у [[760 да н.э.|760]] г. да н. э. быў здзейснены няўдалы вопыт развіцця пчалярства ў [[Месапатамія|Месапатаміі]].
 
У Старажытнай Еўропе пчалярства актыўна развівалася на [[Кіклады|Кікладскіх астравах]] (3 тысячагоддзе да н. э.), [[мінойцы|мінойскім]] [[востраў Крыт|Крыце]] (3 - 2 тысячагоддзі да н. э.), [[ахейцы|ахейскім]] [[Пелапанес]]е (2 тысячагоддзе да н. э.). У [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і [[Старажытны Рым|Рыме]] здабыча мёду лічылася пачэснай справай. Згодна [[старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскай міфалогіі]], [[нектар]] быў напоем [[бог|багоў]].
 
Незалежнымі ад міжземнаморскага рэгіёну цэнтрамі ўзнікнення пчалярства былі Старажытны [[Кітай]] і [[Месаамерыка]] (цывілізацыя [[мая]]).
 
==Спасылкі==