Пчалярства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
 
У [[лес|лясной]] і лесастэпавай зоне Еўропы, у тым ліку на [[Беларусь|беларускіх]] землях, першаснай формай пчалярства было [[бортніцтва]] — утрыманне лясных пчол у штучных дуплах-борцях. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] вываз прадуктаў пчалярства быў важнай часткай [[гандаль|гандлю]] краін [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]] з іншымі. Мёдам і воскам плацілі натуральную даніну. Паводле "[[Аповесць мінулых часоў|Аповесці мінулых часоў]]" [[Вольга, княгіня Кіеўская|кіеўская Княгіня Вольга]] звярталася да паўстанцаў-[[драўляне|драўлян]]: "Вось ужо іду да вас, прыгатуйце мяды шматлікія ў [[горад|горадзе]], дзе забілі мужа майго". Яе сын [[Святаслаў Ігаравіч|Святаслаў]] пісаў з [[Першае Балгарскае царства|Балгарыі]], што з [[Русь|Русі]] туды ідуць "мяхі і воск, мёд і рабы"<ref>[http://lib.ru/HISTORY/RUSSIA/povest.txt Повесть Временных лет]</ref>. "[[Хроніка Быхаўца]]" узгадвае пра напад "мужыкоў маскоўскіх" на гандляроў з [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і дадае, што ў іх забралі "двух баброў ды тры кадаўцы мёду". Падчас падрыхтоўкі да каранацыі [[Вітаўт Кейстутавіч|Князь Вітаўт]] так частаваў сваіх госцяў: "І даваў князь вялікі Вітаўт гасцям сваім утрыманне вялікае: выходзіла на іх аброкаў штодня: мёду сычонага па семсот бочак, апрача мушкатэлю, мальмазіі ды іншых напояў і він размаітых; ялавіц, бараноў, вепрукоў таксама па семсот, зуброў па шэсцьдзесят, ласёў па сто, апрача іншай рознай зверыны, многіх мясных ды іншых хатніх страў. І прымаў вялікі князь Вітаўт у сябе тых гасцей сем тыдняў"<ref>[http://knihi.com/anon/Kronika_Bychauca.html Кроніка Быхаўца]</ref>.
 
Каля [[ХV стагоддзе|ХV]] – [[ХVІ стагоддзе|ХVІ]] стст. распаўсюдзіліся калодныя вуллі, якія па-ранейшаму называлі борцямі. Калоды расстаўлялі на [[дрэва]]х на вышыні да 15 м пераважна ў [[ліпа]]вых і [[бяроза]]вых гаях, паблізу поймнных [[луг]]оў і [[верас]]овых [[балота|балот]], багатых меданосамі.
 
<gallery align=center widths=250px>