Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сірата0.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей''' — [[музей]], адкрыты ў [[1963]] г. у г.[[горад Бяроза|Бяроза]] паводле распараджэння Брэсцкага аблвыканкома як гісторыка-рэвалюцыйны музей. Рашэннем Бярозаўскага райвыканкома ад 23.11.1993 г. перайменаваны ў гісторыка-краязнаўчы. Музеем кіравалі Я.Ф.Бажок, М.Дз.Сікорын, Г.А.Ракіцкая, Г.С.Пуцыковіч. З 1999 г. дырэктар Л.М.Ківатыцкая.
 
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18 808 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 10 689 адзінак Плошча экспазіцыі 156 м², размешчана ў 5 залах.
 
== Экспанаты ==
Музейныя экспанаты сабраны ў 19 калекцый: археалогія, нумізматыка, скарбы, баністыка, фалерыстыка, зброя, прадметы этнаграфіі і побыту, графіка, скульптура, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музычныя інструменты, дакументы, друкаваныя выданні, фотадакументы, рукапісы, кінафотадакументы, прадметы з гісторыі тэхнікі, прыродазнаўчая калекцыя. Найбольш значныя і рэдкія сярод іх: манетны скарб 16 ст. Вялікага княства Літоўскага; прадметы, выяўленыя ў час археалагічных раскопак на тэрыторыі картэзіянскага манастыра: керамічны посуд, фрагменты пластычнай паліхромнай кафлі, жалезныя вырабы (усе 17 ст.) і інш.; алтарная драўляная манастырская скульптура 17 ст.; калекцыі абразоў 17 — 19 ст. (47 адзінак); кавалак бурштыну вагой 518 г., знойдзены на тэрыторыі Бярозаўскага камбіната сілікатных вырабаў; унікальныя фотаздымкі Бярозаўшчыны 1930-х г. Ю.Шыманчыка; малюнкі ваеннай пары (1942) палітрука 345-га партызанскага атрада С.М.Бельскага; калекцыі размалёвак па шкле і вышыўкі.