Валянцін Віктаравіч Волкаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17:
Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз [[Уладзімір Ленін|У. І. Леніна]] (партрэт 1926). Аўтар малюнка [[Герб Беларускай ССР|герба БССР]] (1926 і 1938). У 1920-30-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: «Індустрыялізацыя», «Калектывізацыя» (абодва ў 1930) для мытні на станцыі [[Негарэлае]], дэкаратыўны фрыз «Кастрычнік на Беларусі» для павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928—1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысведчаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расіі і [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]], сучаснасці.
 
Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталей. Сярод работ «[[Кастусь Каліноўскі]]» (1923), «Барыкады» (1923), «Малатабоец» (1926), «Партызаны» (1928), «Мінск 3 ліпеня 1944 года», «Студэнты» і інш. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва 2-й паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці. Сярод лепшых твораў: партрэты [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]] (1927), мастака [[Мікалай Гусеў|М. Гусева]] (1950), [[Максім Горкі|М.Горкага]] (1951), партрэты дзеячаў тэатра імя Я. Купалы і інш.
 
Спадчына В. В. Волкава мае значную каштоўнасць: партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ён поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха («Трактарыстка» (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960) і інш.).