Розніца паміж версіямі "Навагрудак"

30 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
др
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(→‎Культура: вікіфікацыя)
др (→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
Як цэнтрам удзельнага княства Навагрудкам валодаў з 1329 г. Карыят, пасля 1358 г. яго сын Фёдар, з 1386 г. — Карыбут. У 1316 г. Навагрудак стаў цэнтрам самастойнай [[Літоўская мітраполія|Літоўскай мітраполіі]], якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і Галіцыі. 3 1392 г. Навагрудак — адзін з цэнтраў велікакняжацкага дамена ВКЛ. У кан. 14 — пач. [[15 ст.]] [[Вітаўт]] пасяліў у Навагрудку і яго наваколлі татар, у 1428 г. ён запісаў горад разам з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне сваёй жонцы Ульяне. У 1415 г. у Навагрудку на саборы праваслаўных епіскапаў мітрапалітам быў абраны [[Рыгор Цамблак]]. У 1422 у Навагрудку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб караля польскага [[Ягайла|Ягайлы]] з [[Соф’я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]], які даў пачатак дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]].
 
У студзені 1507 г. утворана Новагародскае ваяводства ВКЛ. 26 ліпеня 1511 г. Навагрудак атрымаў [[магдэбургскае права]], якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1776, гербгг. [[Герб Навагрудка]] зацверджаны ў 1595 г. У 1568 г. у горадзе было 10 цэркваў. Пасля Берасцейскай уніі (1596) мітрапаліцкая кафедра стала ўніяцкай. У 16 ст. Навагрудак таксама адзін з цэнтраў [[Рэфapмaцыя|Рэфapмaцыі]]. У 1597 г. кароль Рэчы Паспалітай [[Жыгімонт Ваза]] даў мяшчанам Навагрудка прывілей на 2 кірмашы ў год на працягу 2 тыдняў на каталіцкія святы [[Свята Трох Каралёў|Тры Каралі]] і [[Свята Тройцы|Тройцу]]. 3 1581 па 1775 г. у горадзе праходзілі пасяджэнні [[Галоўны трыбунал ВКЛ|Галоўнага трыбунала ВКЛ]].
 
У 16—18 ст. горад моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў: у 1505—1506 гг. ад крымскіх татар, у 1518 і 1534 у выніку войнаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ, у 1648 у ходзе Казацкай вайны (1648—1651), у верасні 1655 г. узяты рускімі войскам кн. А. М. Трубяцкога ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1661 у сувязі з ваеннымі спусташэннямі горад вызвалены ад падаткаў на 4 гады. У 1706 г. у [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночную вайну]] (1700—1721) акупіраваны шведскім войскам, якое разбурыла замак. У 16—18 ст. Навагрудак некалькі разоў пацярпеў ад пажараў (1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны — у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы) і эпідэмій (1590, 1592, 1603, 1708). Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы прывялі горад да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У кан. 18 ст. у Навагрудку 3 уніяцкія царквы, 5 касцёлаў, 6 манастыроў, сінагога, мячэць.
autoeditor
30 066

правак