Андрэй Анатолевіч Залізняк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 11:
 
== Уклад у навуку ==
Спецыяліст у вобласцігаліне агульнага, параўнальна-гістарычнага і рускага мовазнаўства, даследчык праблем рускай і славянскай марфалогіі, лексікалогіі, акцэнталогіі і дыялекталогіі. Вывучаў старажытныя кантакты славянскіх і іранскіх моў, напісаў кароткі граматычны нарыс санскрыту, зрабіў значны ўклад у вывучэнне «[[Слова пра паход Ігараў]]».
 
У працах 1960-х гадоў, абагульненых у дысертацыі і манаграфіі пра рускае імянное словазмяненне, А. А. Залізняк дэталёва разгледзеў пытанні марфалагічнай тэорыі і марфалогіі рускай мовы, развіў і ўдасканаліў ідэі Маскоўскай лінгвістычнай школы, увёў новы спосаб граматычнага апісання — граматычны слоўнік.
 
З 1970-х гадоў займаецца пераважна пытаннямі гісторыі [[руская мова|рускай]] і іншых славянскіх моў. У 1985 г. апублікаваў манаграфію, у якой упершыню дадзены сінхронны аналіз трох акцэнтуацыйных сістэм (праславянскай, старажытнарускай і сучаснай рускай), выяўлены сувязі паміж імі.
 
А. А. Залізняк заклаў асновы вывучэння старажытнанаўгародскага дыялекту па матэрыяле берасцяных грамат. На працягу многіх гадоў даследуе мову берасцяных грамат, знойдзеных пры археалагічных раскопках. А. А. Залізняк напісаў лінгвістычны каментарый да чатырох тамоў фундаментальнага выдання тэкстаў грамат на берасце, падрыхтаванага сумесна з археолагам, акадэмікам [[В. Л. Янін]]ым.