Ян Гус: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: thumb|Ян Гус {{вызнч|1=Ян}} {{вызн|1=Гус}} ({{lang-cs|Jan Hus}}; 1369/1371, в. Гусінец, паўднёвая ...
(Няма розніцы)

Версія ад 10:25, 30 мая 2008

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (чэшск.: Jan Hus; 1369/1371, в. Гусінец, паўднёвая Чэхія — 6 ліпеня 1415), нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысляр, ідэолаг чэшскай Рэфармацыі, некаторы час рэктара Пражскага універсітэта.

Ян Гус

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў Пражскі універсітэт (1393), у 1394 там жа стаў бакалаўрам тэалогіі, у 1396 атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў, у 14011402 быў дэканам факультэта вольных мастацтваў, у 1402–1403 і 1409–1410 займаў пасаду рэктара. У 1402 Гус быў прызначаны плябанам і прапаведнікам Віфлеемскай капліцы ў старой частцы Прагі, дзе займаўся ў асноўным чытаннем казанняў на чэшскай мове.

Яшчэ ў сяр. 1380-х у Чэхіі пачалі распаўсюджвацца працы англійскага рэфарматара Джона Уікліфа. Пад уплыў ідэй Уікліфа трапіў і Ян Гус. Падчас Вялікага расколу каталіцкай царквы Ян Гус быў у ліку тых, хто захоўваў нейтралітэт у дачыненні да супрацьлеглых бакоў.

У 1409 папа рымскі выдаў булу супраць Гуса, якая дазволіла архібіскупу пражскаму, праціўніку рэфарматара, распачаць супраць яго карныя дзеянні. Казанні Яна Гуса былі забароненыя, усе падазроныя кнігі спаленыя. Аднак улады падтрымалі Яна Гуса, і яго ўплыў сярод вернікаў працягваў расці.

З 1411 у Чэхіі ўзмацняюцца дыскусіі вакол інстытута індульгенцый. Ян Гус выступаў як супраць індульгенцый, так і супраць права іерархаў хрысціянскай царквы падымаць меч супраць сваіх ворагаў.

У 1414 Гус быў выкліканы на Канстанцкі сабор. Імператар Жыгімонт Люксембургскі абяцаў яму бяспеку, але калі чэшскі рэфарматар у кастрычніку прыбыў у Канстанц, яго ўзялі пад варту, а пасля прысудзілі да спалення разам з працамі як ерэтыка. Прысуд быў выкананы там жа, у Канстанцы, 6 ліпеня 1415 году. Існуе паданне, што калі Ян Гус ужо стаяў на вогнішчы, адна бабулька падкінула ў агонь вязку галля, бо шчыра верыла, што спаленне чалавека ўгодна Богу і што вогнішча ачысціць яго душу. Убачыўшы гэта, Ян Гус сказаў толькі: «O sancta simplicitas!» (па-лацінску: «О, святая прастата!»), што пазней стала выслоўем.

Наступствы

Смерць Яна Гуса прычынілася да пачатку Гусіцкіх войнаў, якія вялі яго прыхільнікі (гусіты) супраць Габсбургаў і іх прыхільнікаў. Радыкальныя гусіты (табарыты), якія патрабавалі рэлігійнай рэформы, пацярпелі паразу, умераныя гусіты (чашнікі) вымушаныя былі спыніць барацьбу, таму Рэфармацыя ў Чэхіі не адбылася.

Дагэтуль каталіцкая царква не рэабілітавала Яна Гуса. Нягледзячы на гэта, у пераважна каталіцкай Чэхіі Ян Гус карыстаецца пашанай, існуюць помнікі, музэі і вуліцы, якія носяць яго імя.

У Сеціве