Павел III: Розніца паміж версіямі

2 742 байты дададзена ,  10 гадоў таму
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (Bot: Migrating 56 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q133001 (translate me))
Commons = Paulus III
}}
'''Павел III''' (лац.: Paulus PP III; свецкае імя: Алесандра Фарнезе, італ. Alessandro Farnese; [[29 лютага]] [[1468]] - [[10 лістапада]] [[1549]]) — [[папаПапа рымскіРымскі]] з [[13 кастрычніка]] [[1534]] па [[10 лістапада]] [[1549]] г. Наведваў лекцыі гуманіста [[Пампоній Лет|Пампонія Лета]]. Ва ўзросце 25 гадоў, не маючы духоўнага сану, быў прызначаны папам [[Аляксандр VI, Папа Рымскі|Аляксандрам VI]] кардыналам і епіскапам адразу трох дыяцэзій. Сваёй кар'ерай ён быў абавязаны сястры, [[Джулія Фарнезэ|Джуліі Фарнезэ]], якая была палюбоўніцай папы Аляскандра VI. [[Юлій II, Папа Рымскі|Юлій II]] ўзнагародзіў Алясандра чацвёртым, а [[Клімент VII, Папа Рымскі|Клімент VII]] — пятым епіскапствам. У [[1534]] годзе быў абраны Папам Рымскім.
 
Кардыналы разлічвалі, што дасведчаны ў палітычных справах Фарнезэ зможа ўмела манеўраваць паміж [[Каралеўства Францыя|Францыяй]] і [[Габсбургская манархія|Габсбургамі]]. Пачатак яго пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесці рэформу звычаяў папскай курыі.
 
У першай палове [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзя]] папства ў шэрагу заходнееўрапейскіх дзяржаў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяроддзі італьянскага духавенства, у прыватнасці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам [[лютэранства|лютэранскіх]] ідэй у Італіі папа Павел III у [[1536]] выдаў булу, якая пагражала адлучэннем ад царквы за ўсякую апеляцыю да сабора. У [[1542]] Павел III вырашыў выкарыстаць вопыт іспанскай [[інквізіцыя|інквізіцыі]] і булай «[[Licet ab initio]]» заснаваў у [[Рым]]е цэнтральны інквізіцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.
 
У [[1540]] Павел III булай «[[Regiminis militantis ecclesiae]]» заснаваў [[езуіцкі ордэн]] з пералікам першых дзесяці яго членаў-заснавальнікаў.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Paulus III}}
* [http://www.newadvent.org/cathen/11579a.htm Pope Paul III]. Catholic Encyclopedia.
{{Папы рымскія}}
[[Катэгорыя:Папы Рымскія]]