Мечыслаў Карловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 13 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q508891 (translate me)
Радок 27:
Нарадзіўся ў [[Вёска Вішнева, Гродзенская вобласць|Вішневе]] (цяпер у [[Смаргонскі раён|Смаргонскім раёне]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і [[Ян Карловіч|Яна Аляксандра Карловіча]], выбітнага этнолага і мовазнаўцы. Шэсць гадоў ад нараджэння пражыў на радзіме. У [[1882]] Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў [[Гейдэльберг]], потым у [[Прага|Прагу]] і [[Дрэздэн]], а ў [[1887]] пасяліліся ў [[Варшава|Варшаве]].
 
Мечыслаў з дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасферы, з сямі гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сімфанічнай музыкай і [[опера]]й. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у [[Варшаўскі ўніверсітэт]] ([[натуральныя навукі]]), а потым вывучаў [[філасофія|філасофію]] ў [[Берлін]]е. Ужо падчас навучання пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай. Па вяртанні ў Варшаву ў [[1901]] закончыў універсітэт. У [[1903]] у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы [[аркестар]]. Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу снежнай лавіны.
 
== Спасылкі ==