Алег Хаменка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Алег Хаменка''' (нар. {{ДН|4|4|1967}}, Мінск) — беларускі музыкант, радыёвядучы, выкладчык, к...'
 
др арфаграфія
Радок 4:
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці кіраўнік эстрадна-духавога аркестра (1990). У 1990-1992 працаваў метадыстам-інспектарам па Мінску і Мінскай вобласці Міжсаюзнага дома самадзейнай творчасці Аблсаўпрафа.
У 1992 годзе стварыў гурт «Палац», а ў 1998 пасля сыходу з «Палаца» Юрыя Выдронка стаў мастацкім кіраўніком калектыву, праца з гуртам працягваецца і па гэты дзень. Неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях «Басавішча» (Польшча), «Рок-каранацыя» (Беларусь), Славянскі базар (Беларусь), фальклорных фестывалях Еўропы: EBU Contemporary Folk Music Festival (Германія 1994), Suklegos (Літва 1987), і краін СНД Голас Азіі (Казахстан, 1995), Казачы круг (РоссияРасія, 1999), Країна Мрій (Украіна 2010).
У 2003-2004 гадах аўтар і вядучы праграмы «Настаўніцкая» на тэлеканале «Лад». Таксама доўгі час быў радыёвядучым радыёверсіі хіт-параду «Тузіна гітоў».
Радок 12:
У 2008 годзе пры падтрымцы дзіцячага фонду ЮНІСЕФ, сумесна з Тамарай Лісіцкай і Людмілай Рыжковай запісалі, і выпусцілі, для дзяцей серыю аўдыёказак «Беларускія народныя казкі».
CЗ 2009 года пастаянна вядучы фестывалю "Камяніца".
У 2009 годзе стварыў фестываль «BelaMusic», які праходзіў на аэрадроме «Баравая».