Розніца паміж версіямі "Размовы з удзельнікам:Mikalai Udodau"

(→‎Унікод ці Юнікод: новы падраздзел)
 
Спадару Мікалаю, я тут абдумаў варыянты Унікод/Юнікод і вашы прыклады ўнісон, універсітэт і прыйшоў да высновы, што ваш варыянт Унікод, мабыць, лепшы, бо ягонае паходжанне лёгка выводзіцца ад "Універсальны код", тады як "Юнікод" - гэта проста варварызм. Акрамя таго слова "Унікод" адразу ўліваецца ў сямейства роднасных слоў, звязаных са ўсеагульнасцю, універсальнасцю. Напэўна, вы сам так і думалі, але мне б хацелася пачуць ваша меркаванне яўна. Калі што, можна дадаткова абмеркаваць варыянт "Унікод" з супольнасцю. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 15:51, 1 мая 2013 (UTC)
: Дапушчэнне, што варыянт "Унікод" - мой, для мяне прыемнае, дзякуй. Але папраўдзе я яго не прыдумваў. Адразу, калі пачаў цікавіцца рэчамі такога кшталту, я пісаў Юнікод, бо нічога не меў супраць варварызмаў. Крыху пазней звярнуў увагу, што адзін паважаны чалавек (прынамсі, для мяне) спрэс піша Унікод. Здаецца, тады я пацікавіўся, чаму, і даведаўся, што "універсальны код", што аналогія з унісон, універсітэт і ўніфікаваны. Вашу ўвагу хацеў звярнуць толькі на тое, што замена Унікод на Юнікод не мае сэнсу, бо пакуль не выйшлі слоўнікі з гэтым словам, немагчыма сказаць, як правільна. Сам я, вядома ж, лічу Унікод лепшым варыянтам, але хутчэй таму, што тады аргументы мяне пераканалі. --[[Удзельнік:Mikalai Udodau|Mikalai Udodau]] ([[Размовы з удзельнікам:Mikalai Udodau|размовы]]) 18:59, 1 мая 2013 (UTC)