Палескі драматычны тэатр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Палескі драматычны тэатр''' — прафесійны тэатр Пінска, афіцыйнае адкрыццё адбылося ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:26, 2 мая 2013

Палескі драматычны тэатр — прафесійны тэатр Пінска, афіцыйнае адкрыццё адбылося 14 сакавіка 2006 года, 29-ы прафесійны тэатр дзяржаўнага падпарадкавання ў Рэспубліцы Беларусь.

Гісторыя

Вытокі пінскага тэатра сыходзяць ў 1939 год, калі, пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад польскай акупацыі, у Пінску быў створаны Палескі абласны драматычны тэатр. Ён прапрацаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а потым аднавіў сваю дзейнасць ў 1949 годзе ўжо як Пінскі абласны драматычны тэатр. Аднак ў 1954 годзе пінскі тэатр быў рэарганізаваны і пераехаў у Магілёў. Будынак тэатра перадалі гарадскому дому культуры, і ў яго сценах пачала працаваць самадзейная тэатральная трупа. У лютым 1959 годзе пінскія акцёры атрымалі званне "народны аматарскі калектыў", якім 20 гадоў кіраваў І. Сакольскі. У 1980 годзе народны тэатр узначаліў выпускнік Беларускага інстытута культуры Іван Базан, пад кіраўніцтвам якога народны тэатр быў рэарганізаваны ў 1992 годзе ў самастойны тэатр-студыю "Дыяген".

Сучаснасць

Палескі драмтэатр размяшчаецца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы горада ў адрэстаўрыраваным і часткова рэканструяваным будынку (архітэктар В. Казакоў), помніку архітэктуры XIX стагоддзя, былым будынку кінематографа "Казіно". Тэатр працуе пяць дзён на тыдзень. Ранішнія спектаклі (у асноўным - пастаноўкі для дзяцей) ідуць па серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. Вячэрнія - па чацвяргах, суботах і нядзелях а 18.00.