Мегаклітэ (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мегаклітэ''' (ад стар.-грэч. Μεγακλείτη) — натуральны спадарожнікі Юпітэра|спадарожнік ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:24, 2 мая 2013

Мегаклітэ (ад стар.-грэч. Μεγακλείτη) — натуральны спадарожнік Юпітэра.

Адкрыццё

Быў знойдзены групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 25 лістапада 2000 г. і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 8.

Названы ў кастрычніку 2002 Мегаклітэ ў гонар каханай Зеўса, якая ў іншых крыніцах носіць імя Мегакло (дачка Макарэя з Лесбаса).

Арбіта

Абарот вакол Юпітэра здзяйсняе ў сярэднім на адлегласці 23.806.000 кіламетраў за 752 дня і 19 гадзін. Рэтраградная арбіта з эксцэнтрысітэтам 0,308 мае нахіл 150 ° да экліптыкі (148 ° да экватара). Уваходзіць у групу Пасіфэ.

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр Мегаклітэ складае каля 5 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Паверхня вельмі цёмная, альбеда складае 0,04. Зорная велічыня +21,7 m.