Вячаслаў Віталевіч Швед: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др арфаграфія
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Скончыў гістарычны факультэт [[БДУ]], гістарычнае аддзяленне ([[1979]]). У [[1974]]—[[1979]] працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У [[1979]]—[[1983]] навучаўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у [[1995]]—[[1998]] — у дактарантуры. У [[1982]]—[[1995]], [[1998]]—[[2001]] і з [[2005]] выкладаў на катэдрыкафедры гісторыі славянскіх дзяржаваўдзяржаў [[ГрДУ|Гродзенскага ўніверсітэта]].
 
У [[1984]] абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30—50-я гады ХIX ст.)» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў [[2001]] абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.)».
 
У [[2001]]—[[2005]] прарэктар па навуковай рабоце УА «Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спецыялістаў адукацыі». З [[1 верасня]] [[2005]] прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў [[ГрДУ|ГарадзенскагаГродзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэтуўніверсітэта імя Янкі Купалы]], з сакавіка [[2007]] прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадніказагадчыка кафедры, з сакавіка [[2008]] па 1 [[красавік]]a [[2013]] загадчык гэтай кафедры.
 
Звольнены з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка 2013 года Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Выступіў у СМІ з адкрытым лістом, заявіўшы, што звальненне з'яўляецца палітычным.