Дэвід Джуіт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дэвід Джуіт''' (анг.: David C. Jewitt, нар. {{ДН|||1958}}) — амерыканскі астраном, прафесар Інстытута...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:44, 3 мая 2013

Дэвід Джуіт (анг.: David C. Jewitt, нар. 1958) — амерыканскі астраном, прафесар Інстытута астраноміі Гавайскага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Англіі. У 1979 скончыў Лонданскі ўніверсітэт. У 1980 г. атрымаў навуковую ступень магістра прыродазнаўчых навук у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, а ў 1983 годзе там жа - ступень доктара філасофіі ў галіне астраноміі. У сферу яго інтарэсаў ўваходзяць вывучэнне транснептунавага рэгіёну Сонечнай сістэмы, гісторыя фарміравання Сонечнай сістэмы і фізічныя ўласцівасці камет. Разам з Джэйн Лу выявіў першы аб'ект пояса Койпера ў жніўні 1992 года. За гэта адкрыццё быў узнагароджаны ў 2012 годзе прэстыжнымі прэміямі Шаа і Каўлі.