Эўрыдомэ (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эўрыдомэ''' (ад стар.-грэч. Εὐριδόμη) — натуральны спадарожнікі Юпітэра|спадарожнік Юпі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:52, 3 мая 2013

Эўрыдомэ (ад стар.-грэч. Εὐριδόμη) — натуральны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXXII.

Адкрыццё

Эўрыдомэ быў знойдзены 9 снежня 2001 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта. Першапачаткова атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 4. Названы ў гонар адной з харыт старажытнагрэчаскай міфалогіі ў жніўні 2003 года.

Арбіта

Эўрыдомэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 22.865.000 км за 717 дзён і 07:00. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,276. Нахіл рэтраграднай арбіты 150,3 °. Належыць да групы Пасіфэ.

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр Эўрыдомэ складае ў сярэднім каля 3 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,7 m.