Кіленэ (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кіленэ''' (ад стар.-грэч. Κυλλήνη), таксама '''Юпітэр XLVIII''' — натуральны спадарожнікі Юпіт...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:15, 3 мая 2013

Кіленэ (ад стар.-грэч. Κυλλήνη), таксама Юпітэр XLVIII — натуральны спадарожнік Юпітэра.

Адкрыццё

Быў знойдзены групай астраномаў з Гавайскага універсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 8 лютага 2003 г. і атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 13. 30 сакавіка 2003 года прысвоена афіцыйная назва Кіленэ, імя адной з німф.

Арбіта

Абарот вакол Юпітэра здзяйсняе ў сярэднім на адлегласці 24.349.000 кіламетраў за 737,8 дзён. Рэтраградная арбіта з эксцэнтрісітэтам 0,319 мае нахіл 149,3 ° да экліптыкі (140 ° да экватара). Уваходзіць у групу Пасіфэ.

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр Кіленэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Паверхня вельмі цёмная, альбеда складае 0,04. Зорная велічыня +23,2 m.