Кале (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кале''' (ад стар.-грэч. Καλή) — нерэгулярны спадарожнікі Юп...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:11, 3 мая 2013

Кале (ад стар.-грэч. Καλή) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXXVII.

Адкрыццё

Быў знойдзены 9 снежня 2001 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 8. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў назву Кале, ад імя адной з харыт у грэчаскай міфалогіі.

Арбіта

Кале здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.217.000 км за 729 дзён, 11 гадзін і 17 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2599. Нахіл рэтраграднай арбіты 164,996 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр Кале складае каля 2 км. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,0 m.