Полцеўскі валун: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Полцаўскі валун''' — валун, геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:08, 3 мая 2013

Полцаўскі валунвалун, геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца за 2 кіламетры на поўначы захад ад вёскі Полцава, за 1,1 кіламетр на паўночны ўсход ад усходняй ускраіны вёскі Рускія (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць).

Плошча помніка прыроды складае 11 м². Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды – 79 м². Мяжой ахоўнай зоны геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння “Полцаўскі валун” з’яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 метраў ад мяжы гэтага помніка.

Валун чырвона-бурага граніту, дробназярністага з уключэннямі крышталяў ружовага палявога шпату, малочна-белага кварцу, рагавой падманкі і мускавіту. Прынесены падчас паазерскага аблядзянення з Аландскіх астравоў, размешчаных у Балтыйскім моры каля Швецыі. Мае каштоўны склад, характэрную форму і буйныя памеры (даўжыня бачнай часткі доўгай восі складае 4,9 метра).