Розніца паміж версіямі "Дом-музей І з’езда РСДРП"

509 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(арфаграфія)
|карта = Беларусь Мінск Цэнтр
|спасылка = [http://history.museum.by/be/taxonomy/term/203 Старонка музея на сайце Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі]
|Commons = House-Museum of the First Congress of the Russian Social-Democratic Wokers' Party
|Commons =
}}
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Дом-музей І з'езда РСДРП 07.jpg|thumb|злева|180пкс|Старая таблічка]]
Дом-музей [[Першы з'езд РСДРП|І з'езда РСДРП]] адкрыты ў [[14 сакавіка]] [[1923]] г. ў дзень 25-годдзя з'езда. Музей зрабіўся важкім элементам прапаганды камуністычных ідэй [[марксізм]]у-[[ленінізм]]у ў [[СССР]]. Уся экспазіцыя займала ўсяго адзін пакой - той, у якім і праходзіла пасяджэнне. Складалася яна з мемарыяльнай часткі і дапаўнялася тэмамі, прысвечанымі барацьбе [[У. Ленін]]а па стварэнню бальшавіцкай партыі новага тыпу, успамінамі ўдзельнікаў з'езда. Астатняя частка дома заставалася жылой аж да [[1941]] г<ref name="Гісторыя">[http://history.museum.by/be/node/6763 Гісторыя Дома-музея І з'езда РСДРП]</ref>.
 
У часы [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] [[24 чэрвеня]] [[1941]] г. будынак музея разам з экспанатамі згарэў падчас нямецкіх [[Бамбардзіроўка Мінска|авіяналётаў на Мінск]] быў разбураны. У 1948 г. па захаваных дакументах дом поўнасцю адноўлены. Знаходзіўся на былой [[Захар'еўская вуліца, Мінск|Захар'еўскай вуліцы]]. У 1953 г. ў сувязі з рэканструкцыяй [[Ленінскі праспект, Мінск|Ленінскага праспекта]] і [[Плошча Перамогі, Мінск|плошчы Перамогі]] Дом-музей быў перанесены бліжэй да берага [[Рака Свіслач, прыток Бярэзіны|р. Свіслач]], дзе ён знаходзіцца і цяпер<ref name="Гісторыя"/>.
 
Музей зрабіўся візітнай карткай [[БССР]], абавязковым аб'ектам для наведвання ўрадавых дэлегацый, турыстычных груп, школьнікаў і студэнтаў. За пасляваенны час яго бясплатна наведала каля 8 мільёнаў чалавек. Сярод знакамітых наведвальнікаў былі лідары міжнароднага камуністычнага руху: [[Фідэль Кастра]], [[Хо Шы Мін]], [[Л. Брэжнеў]] і іншыя<ref name="Гісторыя"/>.
 
[[Файл:Дом-музей І з'езда РСДРП 04.jpg|thumb|злева|Гасціная]]
[[Файл:Дом-музей І з'езда РСДРП 05.jpg|thumb|злева|Спальны пакой]]
На [[1984]] год музей складаўся з 7 пакояў, два з якіх — мемарыяльныя. 5 пакояў былі адведзены пад тэматычную экспазіцыю<ref name="Гісторыя"/>.
 
== Спасылкі ==
{{ГККРБ|713Д000180}}
{{Commons|Category:House-Museum of the First Congress of the Russian Social-Democratic Wokers' Party}}
* [http://history.museum.by/be/taxonomy/term/203 Старонка музея на сайце Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі]