Лідыя: Розніца паміж версіямі

1 726 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
'''Лідыя''' ({{lang-grc|Λυδία}}) — старажытная [[гістарычная вобласць]] і [[дзяржава]] на захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]].
 
== Лакалізацыя ==
[[Антычнасць|Антычныя]] аўтары называлі Лідыяй цэнтральныя раёны захаду [[Малая Азія|Малой Азіі]]. Яна межавала з [[Троя|Траадай]], [[Фрыгія|Фрыгіяй]], [[Іонія]]й, [[Эолія]]й, [[Карыя]]й, [[Мізія]]й. У [[7 стагоддзе да н.э.|VII]] - [[6 стагоддзе да н.э.|VI]] стст. да н. э. лідыйскія ўладары здолелі падпарадкаваць увесь захад Малой Азіі да ракі Галіс. Палітычным і эканамічным цэнтрам Лідыі з'яўляўся [[горад]] [[Сарды]]. Жыхары Лідыі размаўлялі на [[лідыйская мова|лідыйскай мове]], якая ўваходзіла ў [[Анаталійскія мовы|анаталійскую группу]] [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскай сям'і моў]].
 
== Гісторыя ==
У другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. на захадзе Малой Азіі сфарміравалася старажытная дзяржава Міра з цэнтрам на месцы [[Горад Эфес|Эфеса]]. У пачатку [[12 стагоддзе да н.э.|XII]] ст. да н. э. яна была заваявана [[хеты|хетамі]]. Пасля заняпаду хецкай дзяржавы цэнтральныя раёны захаду [[Малая Азія|Малой Азіі]] відавочна кантраляваліся [[Фрыгія]]й.
 
Непасрэдна лідыйская дзяржава паўстала толькі ў [[7 стагоддзе да н. э.|VII]] ст. да н. э., што было звязана з дзейнасцю валадара [[Гігес]]а. Дзякуючы саюзу з [[Асірыя]]й лідыйскія [[манарх]]і здолелі адбіць напады [[Кімерыйцы|кімерыйцаў]], паступова падначаліць малаазіяцкія грэчаскія [[горад|гарады]] і землі на ўсход ад Лідыі. У [[585 да н.э.|585]] г. да н. э. лідыйцы спынілі наступ [[Мідыя|мідыйцаў]] на захад. Лідыйцы даволі прыхільна ўспрымалі культуру [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і ў некаторых выпадках шанавалі грэчаскіх [[бог|багоў]]. Грэкі запазычылі ў лідыйцаў звычай ужываць [[манета|манеты]].
 
==Спасылкі==
autoeditor
36 524

праўкі