Лідыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
Непасрэдна лідыйская дзяржава паўстала толькі ў [[7 стагоддзе да н. э.|VII]] ст. да н. э., што было звязана з дзейнасцю валадара [[Гігес]]а. Дзякуючы саюзу з [[Асірыя]]й лідыйскія [[манарх]]і здолелі адбіць напады [[Кімерыйцы|кімерыйцаў]], паступова падначаліць малаазіяцкія грэчаскія [[горад|гарады]] і землі на ўсход ад Лідыі. У [[585 да н.э.|585]] г. да н. э. лідыйцы спынілі наступ [[Мідыя|мідыйцаў]] на захад. Лідыйскія валадары даволі прыхільна ўспрымалі культуру [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і ў некаторых выпадках шанавалі грэчаскіх [[бог|багоў]]. Грэкі запазычылі ў лідыйцаў звычай ужываць [[манета|манеты]].
 
Апошнім вядомым валадаром Старажытнай Лідыі быў [[Кроз]]. Ён славіўся сваімі багаццямі, якія нават увайшлі ў [[прымаўка|прымаўку]]. У [[546 да н.э.|546]] г. да н. э. Кроз быў пераможаны [[Кір II Вялікі|Кірам Вялікім]], а яго дзяржава ўвайшла ў склад [[Ахеменіды|імперыі Ахеменідаў]] у якасці [[сатрап|сатрапіі]]. Частка лідыйцаў была пераселена ў [[Месапатамія|Месапатамію]]. У [[334 да н.э.|334]] г. да н. э. Лідыя ўвайшла ў склад [[Старажытная Македонія|Македоніі]]. У 133 г. да н. э. — у склад [[Старажытны Рым|старажытнарымскай дзяржавы]], дзе была створана асобная правінцыя Лідыя.
 
==Спасылкі==