Акт капітуляцыі Германіі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:German instrument of surrender2.jpg|thumb|Акт капітуляцыі Германіі]]
'''Акт аб безумоўнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл''' ([[Англійская мова|англ.:]] ''German Instrument of Surrender'', [[Французская мова|фр.]]: ''Actes de capitulation de l’Allemagne nazie'', [[Нямецкая мова|ням.]]: ''Bedingungslose Kapitulation der Wehrmacht'') — юрыдычны [[дакумент]], які ўсталяваў перамір'е на накіраваных супраць Германіі франтах [[Другая Сусветная вайна|Другой сусветнай вайны ]], абавязаўшы германскіх вайскоўцаў да спынення супраціву, здачы асабістага складу ў палон і перадачы матэрыяльнай часткі ўзброеных сіл суперніку, фактычна якое пазначае выхад Германіі з вайны. Ён быў падпісаны прадстаўнікамі Вярхоўнага камандавання вермахта, верхавога камандавання Заходніх саюзнікаў і [[СССР|Савецкага Саюза]].
 
Час падпісання: [[7 мая]] ў 02:41 (па сярэднееўрапейскім часе). Начальнік Аператыўнага штаба АКВ генерал-палкоўнік [[Альфрэд Іодль]] падпісаў Акт, як прадстаўнік вермахта. Капітуляцыю прынялі: ад англа-амерыканскага боку генерал-лейтэнант арміі ЗША, начальнік Галоўнага штаба Саюзных экспедыцыйных сілаў [[Уолтар Бедэл Сміт]], ад СССР - прадстаўнік Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання пры камандаванні саюзнікаў генерал-маёр [[Іван Суслапараў]]. Таксама Акт падпісаў намеснік начальніка Штаба нацыянальнай абароны Францыі брыгадны генерал [[Франсуа Севезо]] ў якасці сведкі. Капітуляцыя нацысцкай Германіі ўступіла ў сілу [[8 мая]] ў 23:01 (па сярэднееўрапейскім часе). Дакумент быў складзены на [[англійская мова|англійскай мове]], і толькі англійскі тэкст прызнаны афіцыйным. Аднак, па патрабаванні [[Сталін]]а, 8 мая ў прыгарадзе Берліна Карлсхорсте адбылася цырымонія другога падпісання капітуляцыі. Дата афіцыйнага аб'явы аб падпісанні капітуляцыі (8 мая ў Еўропе і Амерыцы, 9 мая ў СССР) стала святкавацца як Дзень Перамогі адпаведна ў Еўропе і ў СССР.